Прысуджэнне Зялёнай Анастасіі Сяргееўне ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук


У пятніцу 11 кастрычніка 2019 года адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі па тэме «Дэфармаванне прамакутных фізічна нелінейных трохслаёвых пласцін са сціскаемым запаўняльнікам у тэмпературным поле» аспіранта кафедры «Будаўнічая механіка» Зялёнай Анастасіі Сяргееўны (навуковы кіраўнік д. фіз.-мат. навук Леоненка Д.У.) па спецыяльнасці 01.02.04 «Механіка дэфармаванага цвёрдага цела».

Савет К 02.27.01 прысудзіў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

1

2

26 лютага 2020 года адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома на савеце універсітэта. З віншавальнай прамовай выступіў рэктар універсітэта Кулажанка Ю.І.

3

А.С. Зялёная мае 23 апублікаваных працы, у тым ліку 9 артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік ВАК, 1 артыкул у навуковым рэцэнзуемым часопісе, 10 матэрыялаў канферэнцый, 3 тэзіса дакладаў, удзельнічае ў выкананні тэм ДПНД і БРФФД, мае акты ўкаранення ў вытворчасць.

Зялёная А.С. з навуковым кіраўніком Леоненка Д.У. і загадчыкам кафедры «Будаўнічая механіка» Старавойтавым Э.І.

Віншуем Анастасію Сяргееўну з прысваеннем ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук! Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, актыўнай навуковай дзейнасці, новых творчых ідэй і перспектыўных праектаў!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter