Прысуджэнне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук Чаганавай А.С.


25 сакавіка 2020 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджана рашэнне Савета па абароне дысертацый Д 02.27.01, створанага пры нашым універсітэце, аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук старшаму выкладчыку кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка» Чаганавай Аксане Сяргееўне.

Віншуем яе і жадаем далейшых поспехаў у навуковай і вучэбна-метадычнай дзейнасці ў нашым універсітэце.

ch

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter