Скажы наркотыкам «Не»
- Апублікавана 26.03.2020 13:34
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з незаконным ужываннем і абарачэннем псіхатропных рэчываў. Гэтая праблема актуальная і для Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На сучасным этапе ўжыванне наркотыкаў вайскоўцамі слушна разглядаецца як сур'ёзная пагроза і безумоўны падрыў баявой гатоўнасці войскаў, а недахоп мераў рэагавання на спробы распаўсюджвання нарказалежнасці здольны прывесці да трансферу згубнай прыхільнасці з грамадзянскага асяроддзя ў вайсковае, падрыву маральнага, псіхалагічнага і фізічнага здароўя вайскоўцаў, здзяйсненню найцяжэйшых злачынстваў.
18 сакавіка 2020 года курсантамі ваенна-транспартнага факультэта Собалевым Аляксандрам і Радкевічам Кірылам была праведзена прафілактычная гутарка пра шкоду наркотыкаў.
Мэтай гэтага мерапрыемства было азнаямленне студэнтаў з наступствамі ужывання наркатычных сродкаў. У першую чаргу, распавялі аб тым, як наркотыкі ўплываюць на псіхалагічны стан чалавека і якія наступствы ў сацыяльным жыцці нясе ўжыванне наркотыкаў. Для падрабязнага апісання сітуацыі ў РБ былі прадастаўлены статыстычныя дадзеныя аналізу РНПЦ псіхічнага здароўя і структура назіраемых хворых наркаманіяй у працэнтных суадносінах, што наглядна паказвае сітуацыю з нарказалежнасцю ў краіне.
Таксама была нададзена ўвага самім тэрмінам «Наркатычнае рэчыва» і «Псіхатропныя рэчывы». Для таго, каб мэтавая аўдыторыя выразна разумела, што нават самы «лёгкі» і «бяскрыўдны» наркотык цягне за сабой шэраг наступстваў. Дасведчаны-значыць, узброены!
Адным з наступстваў ужывання і распаўсюджвання наркотыкаў з'яўляецца крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абарачэннем наркатычных рэчываў.
Важным удакладненнем з'яўляецца тое, што для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь акрамя непасрэднай пагрозы жыццю і здароўю, якую вайскоўцы-наркаманы прадстаўляюць для калегаў па службе, уцягваючы іх ва ўжыванне наркатычных сродкаў, гэтыя асобы нясуць асаблівую, схаваную небяспеку тым, што яны маюць допуск да зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў узбраення, а з-за сваёй перакананасці ў невылечнасці часцяком псіхалагічна і эмацыйна нестабільныя, схільныя да неадэкватных дзеянняў і ўчынкаў, чым могуць нанесці істотную шкоду атачэнню.
Напрыканцы курсанты, якія праводзілі гутарку, адказалі на шэраг зададзеных пытанняў і падвялі вынік: наркаманія і таксікаманія ўяўляе складаную і шматгранную праблему для грамадства і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter