Прафарыентацыйны атрад БелДУТ ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі


Прафарыентацыйны атрад універсітэта, а таксама выкладчык кафедры «Ваенна-спецыяльная падрыхтоўка» падпалкоўнік Гурыновіч Васіль Іванавіч наведалі Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі і правялі прафарыентацыйную сустрэчу са старшакласнікамі г. Гомеля.

1

10 клас – гэта час, калі школьнікі ўжо актыўна задумваюцца пра сваю будучыню: якую ўстанову вышэйшай адукацыі абраць, якая спецыяльнасць з'яўляецца найбольш запатрабаванай у прафесійнай дзейнасці?

2

Менавіта ва ўніверсітэце маладыя людзі атрымліваюць не толькі прафесійныя навыкі і кваліфікацыю спецыялістаў розных галінаў, але таксама ўдасканальваюць свае лідэрскія і арганізатарскія навыкі, вучацца быць ветлівымі, дысцыплінаванымі, адказнымі грамадзянамі сваёй краіны. Дапамагчы будучым абітурыентам зарыентавацца ў асаблівасцях прыёмнай кампаніі, цэнтралізаванага тэставання дапамаглі прадстаўнікі нашага ўніверсітэта.

3

Падпалкоўнік Гурыновіч Васіль Іванавіч распавёў пра асаблівасці паступлення на ваенна-транспартны факультэт, пра патрабаванні, якія прад'яўляюцца да будучых курсантаў.

4

Пра факультэты і спецыяльнасці нашага ўніверсітэта, пра запатрабаванасць выпускнікоў БелДУТ на рынку працы распавяла спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Шыдлоўская Алена Ігараўна.

7

Трэцякурснікі механічнага факультэта распавялі пра свае студэнцкія будні.

6

Яны адзначылі, што БелДУТ - гэта дружны калектыў аднадумцаў. Толькі плённае ўзаемадзеянне адзін з адным, добрасумленная вучоба, навуковая і спартыўная дзейнасць фармуе ў перыяд студэнцкага жыцця асобасныя якасці і прафесіяналізм будучага спецыяліста.

5

Паступайце ў наш выдатны ўніверсітэт!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter