Пазнавальная віктарына «Ідэнтыфікацыя краін свету па класіфікацыйных прыкметах»


23 сакавіка 2020 г. у межах вывучэння дысцыпліны «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» ў групе ГЭ -13 (ГТ-11) дацэнтам Пятровым-Рудакоўскім А. П. і старшым выкладчыкам Яфрэмавай А.М. была арганізавана пазнавальная віктарына «Ідэнтыфікацыя краінаў свету па класіфікацыйных прыкметах».

1

Вывучаючы тэмы, прысвечаныя дзейнасці Міжнародных транспартных арганізацый а таксама Міжнародныя транспартныя канвенцыі, прынятыя ў той ці іншай краіне, студэнты павінны разумець, чаму у той ці іншы час менавіта ў гэтай краіне і ў гэтым горадзе адбываліся такія знакавыя падзеі ў гісторыі развіцця міжнародных транспартных сістэм як стварэнне новай арганізацыі, ці падпісанне канвенцыі.

Таму мэта гульні – не толькі ўзгадаць гэтыя факты і гістарычныя падзеі але і ідэнтыфікаваць звязаныя з імі краіны свету і гарады.

У ходзе гульні студэнтам давялося не толькі мабілізаваць усе свае веды па палітычнай геаграфіі, але і засведчыць высокі ўзровень эрудыцыі.

2

Спаборніцтва паміж чатырма камандамі завяршылася агульнай сяброўскай перамогай.

3

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter