Вахта памяці 2020. Помнік у вёсцы Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна


Кожны год студэнты нашага ўніверсітэта сумесна з выкладчыкамі аддаюць даніну памяці і павагі, прыводзячы да ладу мемарыялы, шэфства над якімі замацавана за кожным факультэтам.

З гэтай важнай і адказнай місіяй ужо на працягу многіх гадоў студэнты факультэта эканомікі і бізнес тэхналогій напярэдадні дня Вялікай Перамогі накіроўваюцца ў вёску Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Самае малае, што мы можам зрабіць у знак падзякі, памяці і павагі да нашых герояў - гэта заўсёды падтрымліваць мемарыялы ў належным стане і ўскладаць да іх кветкі!

febt

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter