Лаўрэаты анлайн-віктарыны па гісторыі «Вынікі Вялікай Айчыннай вайны і ўнёсак беларускага народу ў агульную Перамогу»
- Апублікавана 05.06.2020 13:07
Студэнты механічнага факультэта Іван Пеляшок і Дзяніс Селюкоў сталі лаўрэатамі анлайн-віктарыны па гісторыі сярод студэнтаў г. Гомеля па тэме «Вынікі Вялікай Айчыннай вайны і ўнёсак беларускага народу ў агульную Перамогу».
Віктарына прайшла ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Гомеля. У інтэлектуальным спаборніцтве ўзялі ўдзел хлопцы, будучая спецыяльнасць якіх не звязаная з атрыманнем гістарычнай адукацыі.
Віншуем пераможцаў!
Іван Пелешок - камандзір ваенна-гістарычнага клуба Айчына БелДУТ і член ВГК «Салдаты Перамогі».
Вось што кажа Іван з нагоды віктарыны:
«Я сын адстаўнога афіцэра Савецкай Арміі і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і дачкі афіцэра Савецкай Арміі. Так ці інакш, я звязаны з арміяй сваімі некалькімі хобі: ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй і звязаным з ёй калекцыянаваннем ваеннай уніформы Ўзброеных Сіл СССР і РБ.
Здавалася б, нудная і сумная гісторыя, але, унікаючы ў сутнасць падзей, чалавек пачынае вывучаць у што былі апранутыя воіны ў розных часовых прамежках, якая была тактыка ваюючых бакоў, як і ў якіх выпадках належыла насіць той ці іншы элемент уніформы...
Напрыклад, у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны (абарона Брэсцкай крэпасці, абарона Гомеля і аж да Сталінградскай бітвы) усе воіны РСЧА насілі гімнасцёркі ўзору 1935 года (з адкладным каўняром і пятліцамі ў якасці знакаў адрознення), а з 1943 года (Курская бітва, вызваленне Гомеля, штурм Берліна) большасць воінаў мелі на забеспячэнні гімнасцёркі ўзору 1943 года з каўняром-стойкай і пагонамі ў якасці знакаў адрознення.
І вось гэтыя нюансы дазваляюць найбольш трапна і гістарычна дакладна паказваць падчас ваенна - гістарычных рэканструкцый і на мерапрыемствах, звязаных з падзеямі 1943-1945 гадоў, як выглядалі салдаты якія вызвалялі Гомельшчыну ад захопнікаў, вызвалялі Беларусь, штурмавалі Рэйхстаг).
Менавіта з такіх дробязяў складваецца гістарычна дакладны вобраз. Тым больш, вайна - рухавік прагрэсу, і многія элементы ўніформы праходзяць выпрабаванні толькі ва ўмовах баявых дзеянняў».
Без сумневу, менавіта такая шчырая цікавасць да гісторыі прывяла Івана да перамогі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter