З Днём нараджэння, ваенна-транспартны факультэт!


12 чэрвеня 2020 года на пляцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ва ўрачыстай абстаноўцы адбыліся давядзенне загадаў і віншаванне тых, хто вызначыўся.

Падставай для гэтага стала 17-годдзе з дня ўтварэння ваенна-транспартнага факультэта.

48

43

65

Намеснік начальніка ваенна – транспартнага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - першы намеснік палкоўнік Аркадзь Кукса зачытаў загады намесніка міністра абароны, начальніка ўпраўлення ваеннай адукацыі, начальніка ваенна-транспартнага факультэта, а таксама віншаванні, якія прыйшлі ў адрас факультэта.

27

Чарговае воінскае званне «маёр» загадам Міністра абароны было прысвоена і ўручаны пагоны камандзіру батальёна курсантаў капітану Уладзіміру Савіну.

19

36

33

Начальнік факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны павіншаваў асабовы склад і грамадзянскі персанал з гэтым святам, адзначыўшы што з кожным годам, дзякуючы ўзмоцненай, плённай і якаснай працы ўсіх, хто стаіць у страі, факультэт дасягае розных вышыняў як у спорце, вучобе, навуцы, так і ў грамадскіх мерапрыемствах. Без удзелу вайскоўцаў факультэта не абыходзіцца ніводнае значнае мерапрыемства ў горадзе і вобласці. 

17

Аляксей Аляксеевіч пажадаў не спыняцца на дасягнутым, прымнажаць існуючы багаж дасягненняў, поспехаў у службовай дзейнасці, здароўя блізкім і добрага надвор'я ў доме.

6

Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вінічэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter