Падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь


За дасягнутыя поспехі ў вучобе, заслугі ў навукова-даследчай працы і актыўны ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах студэнтцы спецыяльнасці «Мытная справа» Букаўнёвай Надзеі пры ўручэнні дыплома аб заканчэнні вучобы была аб'яўлена Падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

3 Blagodarnost Bukvneva

Надзея здала дзяржаўны экзамен на 10 балаў, паспяхова абараніла дыпломную работу на тэму «Інстытут мер нетарыфнага рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці і практыка яго прымянення» - 10 балаў. Сярэдні бал за перыяд навучання склаў 9,42. Брала ўдзел у 12 міжнародных канферэнцыях і навуковых форумах, алімпіядах на рускай і англійскай мовах (апублікавана 7 навуковых прац), у тым ліку «Customs.by» на англійскай мове (дыплом I ступені), алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» (дыплом II ступені). У вольны ад вучобы час займалася валанцёрскай дзейнасцю, удзельнічала ў адукацыйных праектах і грамадскім жыцці ўніверсітэта.

3 Blagodarnost diplom

Віншуем!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter