Як пісаць канспект


Толькі здаецца, што слухаць лекцыю лёгка. На самай справе - гэта цяжкая і не заўсёды цікавая праца, якая патрабуе ўседлівасці і высокай канцэнтрацыі ўвагі. Тое, што сапраўды ўважліва праслухана, прадумана і запісана на лекцыях, становіцца падмуркам для далейшага вывучэння прадмета. Таму важна з першых дзён вучобы выпрацаваць свой падыход да працы з навучальным матэрыялам.

У першую чаргу трэба разумець відавочнае: не трэба імкнуцца запісваць лекцыі даслоўна, паколькі тэмп гаворкі лектара 90-120 слоў у хвіліну, а тэмп запісу - каля 20 слоў. Вядома, калі Вы валодаеце навыкамі стэнаграфіі, то няма пытанняў. Але лепш абдумваць змест і перафармуляваць яго сваімі словамі (акрамя азначэнняў і формул). Гэта не толькі беражэ Вашы рукі, але і з'яўляецца адным з спосабаў развіцця мыслення.

Што ж патрэбна запісваць на лекцыі?

01

Пры сістэматычнай працы з канспектам і падручнікам веды набываюцца паступова, што палягчае работу па падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў. Потым падчас экзаменаў Вам будзе патрэбна толькі асвяжыць у памяці сваю працу на працягу семестра.

Вось такія простыя рэкамендацыі аб тым, як пісаць канспект - карыстайцеся на здароўе.

Ну, а калі ў Вас засталіся пытанні - Вы заўсёды можаце запісацца на кансультацыю да псіхолага. Гэта бясплатна і канфідэнцыйна.

Усяго Вам добрага!

02

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter