На пуцi ў прафесію


Два студэнцкіх атрады нашага ўніверсітэта на час летняй практыкі ўліліся ў калектыў Мінскай дыстанцыі пуцi і працавалі на аб'ектах у межах сталічнай вобласці.

З маладымі працаўнікамі, якія атрымалі магчымасць яшчэ лепш пагрузіцца ў будучую прафесію і зарабіць грошы, сустрэўся намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi.

Пётр Васільевіч распавёў студэнтам пра стан спраў на стальной магістралі і перспектывы яе развіцця. Асаблівую ўвагу звярнуў на магчымасці, якія дарога прапануе маладым спецыялістам.

3

Студэнты жылі ў інтэрнаце, іх штодня дастаўлялі да месца працы і назад, забяспечвалі гарачым харчаваннем.

– Нам стварылі добрыя ўмовы, – адзначае камандзір першага атрада Дзмітрый Грабовiч. – Была магчымасць праверыць сябе ў справе, зрабіць унёсак у дзейнасць чыгунцы і атрымаць добрую зарплату.

Хлопцы працавалі на замене шпал і брусаў на станцыі Багатырова, а таксама выконвалі замену дэфектных элементаў і замацаванне новых на бязстыкавым пуцi перагону Памыслішча–Фаніпаль, які з'яўляецца часткай ІІ Міжнароднага транспартнага калідора. У складзе атрада працавалі студэнты другога, трэцяга і чацвёртага курсаў.

У Дзьмітрыя Грабовiча асаблівая адказнасць. Бо ён не толькі працаваў нароўні з астатнімі, але і як камандзір арганізоўваў дзейнасць атрада, вырашаў бытавыя і іншыя пытанні. Звязаць лёс з чыгункай вырашыў па прыкладзе бацькі – у мінулым памочніка машыніста аднаго з дэпо Беларускай чыгункі.

Працягвае сямейную традыцыю і камандзір другога студатрада Іван Коваль. Працоўная біяграфія яго бацькі таксама звязана з магістраллю – у прыватнасці, з ПМС ў Жлобіне, а маці і брата – з Жлобінскай дыстанцыяй пуцi. Раней на вытворчай практыцы азнаёміўся са спецыфікай геадэзічнай, інжынерна-геалагічнай дзейнасці. А ў гэтым годзе разам з іншымі байцамі студатрада займаўся заменай шпал і брусаў на станцыі Шабаны.

7

Сярод 30 удзельнікаў студатрадаў былі 3 дзяўчыны. У вытворча-тэхнічным аддзеле Мінскай дыстанцыі пуцi яны займаліся загрузкай дадзеных і пабудовай у аўтаматызаванай адзінай сістэме захоўвання актуальнай інфармацыі аб падоўжных профілях чыгуначных пуцёў.

Мы вывучаем інфармацыйныя тэхналогіі. Але з гэтай праграмай раней не сутыкаліся, – распавядае студэнтка чацвёртага курса Дыяна Варанько.

Больш вопытныя работнікі дыстанцыі дапамаглі дзяўчатам вывучыць асаблівасці іх працы.

– Гэтыя трыццаць студэнтаў БелДУТ – не практыканты, а паўнавартасная частка нашага калектыву, – казаў намеснік начальніка Мінскай дыстанцыі пуцi Сяргей Грышаль. – У адпаведнасці з працоўным дагаворам яны прыняты на існуючыя вакансіі і нароўні з астатнімі вырашалі задачы, якія стаяць перад нашым калектывам. Гэтыя рабяты будуць мець у параўнанні з іншымі выпускнікамі гэтай ВНУ пэўныя перавагі: яны змогуць хутчэй уліцца ў калектыў і прасунуцца па кар'ернай лесвіцы.

Праца студатрадаў з БелДУТ у сталічнай дыстанцыі пуцi – першы за апошнія гады падобны досвед. Ёсць зацікаўленасць у тым, каб ўзаемадзеянне з галіновай ВНУ працягвалася і пашыралася.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter