Нагрудны знак «За ўклад у развiццё парашковай металургii» атрымала Кудзіна А. Ф.


9-11 верасня 2020 года ў г. Мінску праведзена 14-я Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя матэрыялы і тэхналогіі: парашковая металургія, кампазіцыйныя матэрыялы, ахоўныя пакрыцці, зварка», прысвечаная 60-годдзю парашковай металургіі. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.В. Рамана» (г. Мінск).

Актыўны ўдзел у канферэнцыі прыняла і доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры «Водазабеспячэнне, хімія і экалогія» Кудзіна Алена Фёдараўна.

Асабліва прыемным момантам стала ўзнагароджанне яе нагрудным знакам «За ўклад у развiццё парашковай металургii» ў сувязі з 60-годдзем парашковай металургіі Беларусі за развіццё фізіка-хімічных прынцыпаў атрымання новых шматкампанентных нанаструктураваных гібрыдных матэрыялаў на аснове сілікатаў і арганічных злучэнняў, а таксама сумесяў рэактапластаў; распрацоўку і атрыманне высокадісперсных шматфункцыянальных гібрыдных напаўняльнікаў і матэрыялаў з палепшанымі фізіка-механічнымі і эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі для дэталяў вузлоў трэння, ахоўных пакрыццяў металічных паверхняў, вырабаў канструкцыйнага прызначэння.

Неабходна напісаць і некалькі слоў аб навуковых дасягненнях Алены Фёдараўны. Працуючы ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя акадэміка В.А. Белага і сумяшчаючы выкладчыцкую працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце траспорту, у апошняе дзесяцігоддзе яна стала вядомым вучоным у галіне фізіка-хімічных працэсаў фармавання гетэрагенных і арганасілікатных сістэм; кампазіцыйных нанаструктураваных гібрыдных матэрыялаў на аснове сілікатаў і арганічных злучэнняў, а таксама сумесяў рэактапластаў для дэталяў вузлоў трэння, ахоўных пакрыццяў металічных паверхняў, вырабаў канструкцыйнага прызначэння. Матэрыялы, распрацаваныя пад яе кіраўніцтвам, прымяняюцца на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь і Украіны (РУП ВА «Беларуснафта», ААТ «БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу «БМК» (Жлобін), ААТ «Салеа-Гомель » («Гідрааўтаматыка», Гомель) і інш .

А.Ф. Кудзіна з’яўляецца аўтарам (суаўтарам) больш за 300 навуковых прац, у тым ліку: 2 манаграфіі, 12 раздзелаў у кнігах (8 з якіх выдадзены за мяжой), 171 артыкула і 23 патэнтаў (РБ, РФ і Украіны). Падрыхтавала кандыдата тэхнічных навук.

Пад кіраўніцтвам Кудзінай А.Ф. паспяхова выканана больш за 20 заданняў па распрацоўцы новых складаў і тэхналогій атрымання гібрыдных матэрыялаў па праграмах (ДПАФД («Матэрыял», «Палімер», «Паверхня»), ДППД («Высокаэнергетычныя тэхналогіі», «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі»), ДНТП («Новыя матэрыялы і абарона паверхняў», «Новыя матэрыялы і тэхналогіі», «Номатех»), ДПНД («Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы»), ДНТП («Трыбатэхніка»), ДПНД «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы»). З’яўлялася адказным выканаўцам раздзела WP-3 праекты INNOPIPES PIRSES-GA-2012-318874 сёмай рамачнай праграмы ЕС у 2013-2016 гг. і праекта праграмы NATO Science for Peace and Security (2020-2023).

Калектыў кафедры «Водазабеспячэнне, хімія і экалогія» і супрацоўнікі будаўнічага факультэта віншуюць Алену Фёдараўну і жадаюць ёй далейшых навуковых поспехаў на карысць развіцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter