Анлайн-курс аб еўразійскай інтэграцыі ад ЕЭК


Улетку 2020 года Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) быў арганізаваны анлайн-курс «ЕАЭС: што гэта і як працуе?», у якім актыўны ўдзел узялі студэнты групы ГТ-41 спецыяльнасці «Мытная справа»: Белкіна А.В., Захожая А.М., Мануілава Г.Д., Рамановіч М.А., Сапоненка Е.М. і Шклярова М.В.

На працягу двух месяцаў удзельнікі праслухалі 32 лекцыі, аб’яднаныя ў 8 модуляў. Аўтарамі лекцый сталі эксперты з ЕЭК.

eas

«Мы пастараліся зрабіць курс цікавым і зразумелым для любога грамадзяніна дзяржавы нашага Саюза.... Мы хочам, каб людзі ведалі свае правы і магчымасці, якія дае ім удзел іхняй краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе», – Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч.

Першы модуль быў прысвечаны тэарэтычным асновам эканамічнай інтэграцыі, гісторыі, эканоміцы, міжнародным адносінам і праву ЕАЭС.

У другім разглядаліся асновы функцыянавання Саюза, а таксама інструменты ў дапамогу экспарцёрам і імпарцёрам – інстытут упаўнаважанага эканамічнага аператара, механізм «адзінага акна» і адзіны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Трэці модуль утрымліваў інфармацыю аб прамысловай і аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС, тэхнічным рэгуляванні і СФС-мерах.

Чацвёрты модуль быў прысвечаны створаным у ЕАЭС для прадпрымальнікаў інструментам абароны сваіх правоў, у прыватнасці, правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці. Таксама разглядаліся агульныя правілы канкурэнцыі на трансгранічных рынках, працэдура ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння і ліквідацыя перашкод на ўнутраным рынку Саюза.

У пятым і шостым модулях разглядаліся рэжымныя палажэнні пры гандлі паслугамі, усталяванні і дзейнасці, агульны фінансавы рынак і адзіны рынак працы.

У сёмым модулі – агульныя рынкі энергарэсурсаў, транспартных паслуг, лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.

У восьмым модулі вывучалі, якія прэферэнцыі атрымліваюць вытворцы ЕАЭС у рамках гандлёвых пагадненняў Саюза з трэцімі краінамі, як у ЕАЭС абараняюць ад нядобрасумленных вытворцаў з дапамогай такіх інструментаў, як антыдэмпінгавыя, спецыяльныя ахоўныя і кампенсацыйныя меры, а таксама, з дапамогай лічбавай маркіроўкі тавараў.

Пры ўмове паспяховага праходжання тэстаў па выніках навучання выдаваўся сертыфікат. Усе студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» атрымалі сертыфікаты, а таксама паглыбілі наяўныя і набылі новыя веды, якія датычацца іхняй прафесійнай дзейнасці.

belkina
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter