Сацыяльныя гарантыі для студэнтаў-сіротаў і студэнтаў, якія засталіся без апекавання бацькоў


Заканадаўства Рэспублікі Беларусь гарантуе правы сірот на матэрыяльнае забеспячэнне, на сацыяльную падтрымку, гэта значыць – на адукацыю, на прафесійную падрыхтоўку, права на ахову i ўмацаванне здароўя і дае шэраг ільгот, якія дапамогуць у складаны перыяд вучобы, станаўлення, атрымання прафесіі.

На працягу ўсяго тэрміну навучання супрацоўнікамі ўніверсітэта ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне навучэнцаў-сіротаў.

Закон дае наступнае вызначэнне:

Гарантыі права на дзяржаўнае забеспячэнне

Дзяржаўнае забеспячэнне – комплекс усталяваных дзяржавай мераў, скіраваных на матэрыяльнае забеспячэнне ўмоваў для рэалiзацыi асноўных правоў i задавальнення жыццёва важных патрэбаў дзяцей-сіротаў, дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў (грашовая кампенсацыя на харчаванне і сродкі на набыццё адзення, абутку, мяккага інвентару)

Дзяржаўнае забеспячэнне пры выпуску выплачваецца на падставе даведкі аб працаўладкаванні і пры ўмове, што студэнт не атрымліваў яго па заканчэнні папярэдняй навучальнай установы, гэта значыць – выплачваецца толькі адзін раз.

Правы студэнтаў-сіротаў і студэнтаў, якія засталіся без апекавання бацькоў

- права на бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце;

- штогадовая матэрыяльная дапамога.

Варта звярнуць увагу на наступныя моманты:

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле па выхаваўчай рабоце з моладдзю ў каб. 458 або па тэлефоне 29 30 16 ці 24 97

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter