Асаблівасці захавання жаночага здароўя


На рэпрадуктыўнае здароўе чалавека ўплывае мноства фактараў. У першую чаргу – гэта лад жыцця.

Алкагалізм, курэнне і наркаманія прыводзяць да невыношвання цяжарнасці і нараджэнні цяжка хворых дзяцей. Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, прыводзяць да бясплоддзя і інфікавання будучага дзіцяці. Ранні пачатак палавога жыцця, і як следства гэтага – аборты ў жанчын, якія яшчэ не нараджалі, з’яўляюцца прычынамі бясплоддзя і развіцця шматлікіх захворванняў як самой рэпрадуктыўнай сістэмы, так і ўсяго арганізма ў цэлым. Выхаванне ў дзяўчат цнатлівых паводзінаў, гэта значыць, цнатлівага ўступлення ў шлюб, непасрэдна ўплывае на захаванне жаночага здароўя.

Асноўныя правілы для захавання рэпрадуктыўнага здароўя, пра якія важна памятаць кожнай жанчыне: весці здаровы лад жыцця; засцерагацца ад інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ), калі была верагоднасць заражэння ІППШ – не займацца самалячэннем, а звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў; прытрымлівацца правілаў асабістай гігіены – штодня выконваць інтымную гігіену і не менш за два разы на тыдзень прымаць ванну або душ; засцерагацца ад непажаданай цяжарнасці; жанчынам неабходна наведваць два разы на год гінеколага, звяртаць увагу на рэгулярнасць менструальнага цыклу.

Вылучым фактары ладу жыцця, якія негатыўна ўплываюць на рэпрадуктыўную сістэму. Перш за ўсё, стрэсы. Напружаная эмацыйна праца, цяжкія ўмовы побыту, канфліктныя сітуацыі – усё гэта прыводзіць да выкіду гармонаў наднырачнікаў, якія б’юць па розных сістэмах, але мацней за ўсё – па сардэчна-сасудзістай, гарманальна-эндакрыннай і асабліва жаночай рэпрадуктыўнай сістэме. У стрэсавых сітуацыях парушаецца праца печані, што спрыяе дысбалансу рэпрадуктыўных гармонаў. Другі фактар – гэта няправільнае харчаванне, якое таксама можа прывесці да разбалансіроўкі гарманальнага статусу і парушэння рэпрадуктыўнага здароўя. Курэнне і

алкаголь неверагодна шкодзяць арганізму і катэгарычна супрацьпаказаныя пры цяжарнасці ці яе планаванні. Вельмі негатыўна адбіваецца на рэпрадуктыўнай функцыі маларухомы, сядзячы лад жыцця. Ён спрыяе назапашванню залішняй масы цела і парушэнню мікрацыркуляцыі крыві, у тым ліку, у органах малага тазу. У выніку недастатковага паступлення крыві да органаў малага тазу не хапае рэчываў, неабходных для іхняга нармальнага функцыянавання. Таму пры сядзячай працы вельмі важна кожную гадзіну рабіць перапынак на размінку. Акрамя таго, абавязкова трэба актывізаваць свой лад жыцця: хадзіць у басейн, на фітнэс, аквааэробіку. Рухі ў вадзе спрыяюць прафілактыцы назапашвання залішняй масы цела, добраму функцыянаванню органаў малага тазу.

Для захавання рэпрадуктыўнага здароўя асаблівую ўвагу неабходна надаваць ўжыванню дастатковай колькасці шэрагу вітамінаў:

· вітамін А – вялікая роля ў выпрацоўцы гармонаў палавой сферы;

· вітамін С – карысны для многіх сістэмаў арганізма, павышае тонус і імунітэт;

· Вітамін Е – пры недахопе назіраецца рызыка невыношвання цяжарнасці ў жанчын, зніжэнне выпрацоўкі насеннай вадкасці ў мужчын;

· фоліевая кіслата – адыгрывае найважную ролю ў прадухіленні дэфектаў развіцця нервовай сістэмы плоду ва ўлонні маці.

Шкодныя прадукты для палавой сістэмы.

Соль. Выклікае ацёкі. Асабліва супрацьпаказаная пры схільнасці да перадменструальнага сіндрому.

Кава, чай, шакалад. Негатыўна ўплываюць на тканіны малочных залозаў. Вялікая колькасць выклікае пераўзбуджэнне нервовай сістэмы.

Цукар. Павышае ўзровень інсуліну ў арганізме, з-за чаго могуць узнікнуць розныя запаленчыя захворванні палавых органаў. Выклікае перапады настрою.

Алкаголь. Парушае функцыянаванне яечнікаў. Негатыўна ўплывае на фармаванне яйкаклетак, выклікаючы іхнюю дэструкцыю.

Два віды напояў жанчынам абсалютна супрацьпаказаныя: алкагольныя і энергетычныя. У склад апошніх ўваходзяць рэчывы, вельмі шкодныя не толькі для рэпрадуктыўнай сістэмы, але і для ўсяго арганізма – кафеін, гуарана і інш. Прычым гэтыя рэчывы ўтрымліваюцца ў такіх напоях у колькасцях, у шэрагу выпадкаў пераўзыходзячых тэрапеўтычныя, гэта значыць, лячэбныя. Гэтыя рэчывы выклікаюць у арганізме стрэс, гіперстымуляцыю мозгу, павышэнне

ціску, павышаную ўзбуджанасць, неадэкватныя рэакцыі, прыводзяць да няслушнай ацэнкі сваіх фізічных магчымасцяў і ў выніку – да знясілення арганізма. Варта адзначыць, што да энергетычных напояў, як і да алкаголю, развіваецца прывыканне.

Яшчэ некалькі рэкамендацыяў. Арганізм чалавека так уладкаваны, што падпарадкоўваецца пэўным біярытмам. Усе працэсы ў ім адбываюцца ў пэўны час. Дык вось, каб добра засвойваўся кальцый, багатыя на яго прадукты трэба ўжываць з 8 раніцы да 12 дня. Мясныя прадукты лепш есці з 13 да 17 гадзінаў, таму што жалеза і іншыя крывятворныя мікраэлементы лепш засвойваюцца ў гэты прамежак часу. Рыбу лепш за ўсё ўжываць пасля 18 гадзінаў, таму што амега-3-тлустыя кіслоты патрэбныя арганізму ў асноўным уначы. Спалучаць рыбу ўвечары лепш за ўсё з лёгкім агароднінным салатам.

Неабходна згадаць аб відах спартыўных нагрузак, якія супрацьпаказаныя жанчынам. Гэта мужчынскія віды спорту, якія сушаць цягліцы і прыбіраюць тлушчавую тканіну, такія як штанга, бодыбілдынг і інш. Яны спрыяюць назапашванню ў жаночым арганізме мужчынскіх стэроідных гармонаў. Таксама супрацьпаказаныя жанчынам вельмі моцныя схудненні, ад іх парушаецца менструальны цыкл. Гэта вельмі шкодна для жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.

Па абагульненых дадзеных ўтрыманне тлушчавай тканіны ў жанчын павінна быць:

• да 30 гадоў – 15-23%;

• ад 30 да 50 гадоў – 19-25%;

• больш за 50 гадоў – 20-27%.

Калі вы будзеце прытрымлівацца ўсіх пералічаных рэкамендацыяў, то максімальна павысіце свае шанцы захаваць сваю рэпрадуктыўную сістэму ў найлепшым стане, вынасіць і нарадзіць моцных здаровых дзяцей.

zoj

 Врач-гигиенист
отделения общественного здоровья
Гомельского городского ЦГЭ
Алла Зинович

                      

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter