III Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум «Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і адукацыя»
- Апублікавана 17.11.2020 07:33
15 кастрычніка 2020 г. у Штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбыўся III Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум «Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і адукацыя».
Арганізатарамі форуму выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларуская алімпійская акадэмія і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Усяго ўдзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 100 прадстаўнікоў з 6 краінаў (Беларусь, Расія, Украіна, Балгарыя, Казахстан, Узбекістан), якім была дадзена магчымасць прадставіць свае даклады ў анлайн і афлайн фарматах.
Захожая Анастасія, студэнтка факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій спецыяльнасці «Мытная справа» (ГТ-41) узяла завочны ўдзел у Форуме з дакладам «Роля мытных органаў у арганізацыі і правядзенні міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Па выніках працы Форуму плануецца выданне электроннага зборніка матэрыялаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter