Пераможцы Рэспубліканскай алімпіяды па мытным дэклараванні
- Апублікавана 23.11.2020 07:50
12 лістапада 2020 г. на базе кафедры мытнай справы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася рэспубліканская алімпіяда па мытным дэклараванні, удзел у якой узялі студэнты нашага ўніверсітэта – групы ГТ-41 факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій, спецыяльнасці «Мытная справа».
Алімпіяда праводзілася ў рэжыме анлайн і ўключала практычныя заданні ў галіне прававога рэгулявання пытанняў перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь (напрыклад, запаўненне патрэбных графаў дэкларацыі на тавары, разлікі мытных плацяжоў пры памяшчэнні пад асобныя мытныя працэдуры, вызначэнне коду тавараў у адпаведнасці з адзінай ТН ЗЭД ЕАЭС і інш.). Свае адказы ўдзельнікам алімпіяды неабходна было абгрунтаваць з указаннем прававых нормаў мытнага заканадаўства.
Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень ведаў і пераможцамі алімпіяды ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту сталі:
Дыплом I ступені – Башмур Дар’я і Белкіна Алена;
Дыплом II ступені – Гасіч Ганна і Клімава Ганна;
Дыплом III ступені – Войтава Аліна і Захожая Анастасія.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter