Пераможца конкурсу праектаў памятнага знака «Памяці спаленых і неадноўленых вёсак Вязень і Сялец»
- Апублікавана 02.12.2020 11:34
У кастрычніку 2020 года Клічаўскім райвыканкамам быў абвешчаны конкурс праектаў памятнага знака «Памяці спаленых і неадноўленых вёсак Вязень і Сялец».
У 1942 годзе фашысты расстралялі 140 мірных жыхароў гэтых населеных пунктаў, а вёскі спалілі. На месцы пахавання паставілі помнік «Расколатая хата».
Асноўная мэта конкурсу – памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, вяртанне мемарыялу былога бляску, актывізацыя турыстычнага патоку.
Па выніках конкурсу пераможцам прызнана студэнтка спецыяльнасці «Архітэктура» 4 курса Анастасія Коўрык.
Віншуем Насцю і жадаем ёй творчых поспехаў!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter