Сустрэча з Цімафеенка Расціславам Раманавічам


26 лістапада 2020 г. Гомель адзначыў 77-е вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сын удзельніка Гомельскай падпольнай арганізацыі Расціслаў Рамановіч Цімафеенка падзяліўся сваімі ўспамінамі аб аднаўленні горада са студэнтамі 1 курса будаўнічага, электратэхнічнага факультэта і факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій.
3

Пасля вяртання з эвакуацыі ён добра памятае, як аднаўлялі Гомель. За перыяд акупацыі (19.08.1941 – 26.11.1943) нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі звыш за 20 вуліц, больш за 5 тыс. дамоў. Жыллёвы фонд быў знішчаны практычна на 80%. На найбуйнейшых магістралях горада (праспект Леніна, вул. Савецкая і Кірава) ацалела ўсяго некалькі паўразбураных будынкаў. Была знішчана энергагаспадарка і вадаправодна-каналізацыйная сетка горада. Акупанты падарвалі або спалілі цэхі паравозавагонарамонтнага, станкабудаўнічага імя С. Кірава, сударамонтнага і аўтамабільнага заводаў, заводаў «Гомсельмаш», «Чырвоны хімік», тлушчавы камбінат, запалкавай, абутковай, швейнай, трыкатажнай фабрык, чыгуначны вузел, рачны порт, аўтабазы, драматычны тэатр, Дом народнай творчасці, гарадскія клубы, водную станцыю, школы , дзіцячыя сады і г. д. Агульны ўрон, нанесены народнай гаспадарцы горада, склаў больш за 3 млрд рублёў у даваенных коштах. З абласных цэнтраў г. Гомель пацярпеў больш за ўсіх.

4

5

28 лістапада 1943 г. аператыўная група, створаная з працаўнікоў паравозавагонарамонтнага завода, прыступіла да наладжвання дзейнасці прадпрыемства. Са снежня пачаліся работы па разборцы будынкаў завода і аднаўленне асобных цэхаў. Праца вялася гаспадарчым спосабам. І толькі ў красавіку 1944 года будаўніча-аднаўленчыя работы былі перададзеныя спецыяльным арганізацыям. З г. Уфы, куды эвакуяваўся ў 1941 г. завод, вярталіся станкі і іншае абсталяванне, якія былі зношаныя, патрабавалі рамонту і мадэрнізацыі. За зімовы перыяд 1943-1944 гг. была адрамантаваная і пушчана завадская электрастанцыя, пачалі працаваць некалькі станкоў. У траўні 1944 года пад адкрытым небам пачаўся рамонт першых пасажырскіх вагонаў. У ліпені было адрамантавана 5 вагонаў. З наступнага месяца колькасць адрамантаваных вагонаў павялічылася да 15-18. Па стане на 1 студзеня 1945 г. план гадавога капітальнага рамонту быў выкананы на 190%, а сярэдняга - на 136%.

6

7

Да канца 1944 г. у Гомелі і Навабеліцы ўжо дзейнічала 25 прадпрыемстваў, сярод іх – станкабудаўнічы завод імя С. Кірава, кандытарская фабрыка «Спартак», завод «Гомсельмаш», фабрыка «Везувій», хлебазавод, гарадская электрастанцыя, вадаканал, тэлефонная станцыя, пошта.

У гэты перыяд быў абсталяваны інтэрнат для рабочых станцыі Гомель, ачышчаныя памяшканні чыгуначнай гаспадаркі, пабудавана каля двух дзесяткаў будак для стрэлачнікаў, аднаўляліся памяшкання дзіцячых садкоў.

Да пачатку Беларускай наступальнай аперацыі (23.06.1944) фашысты рабілі налёты на Гомель. Былі новыя разбурэнні і ахвяры. Фактычна горад з’яўляўся прыфрантавым. Дзейнічалі правілы святломаскіроўкі. Да парушальнікаў ўжываліся меры адміністрацыйнай адказнасці.

8

9

У 1944 г. адбыліся змены і ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры г. Гомеля. Ужо праз дзень пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выкладчыкі і навучэнцы чыгуначнага тэхнікума выйшлі на першы суботнік. На працягу снежня 1943 годзе яны адрамантавалі будынак тэхнікума, вырабілі мэблю, адкрылі сталоўку, і ўжо ў пачатку 1944 г. тэхнікум прыступіў да працы. У канцы 1943 г. у Гомелі аднавіў працу Мінскі політэхнічны тэхнікум. У ім пачалі навучацца будучыя механікі, электрамеханікі, будаўнікі, тэхнолагі, гідратэхнікі, тапографы і эканамісты, а з новага 1944/1945 навучальнага года палітэхнікум перабазаваўся ў Мінск. У пачатку красавіка пачаліся заняткі ў вучэльні воднікаў. У сярэдзіне месяца набор навучэнцаў на 3-х месячныя і гадавыя курсы па падрыхтоўцы дашкольных работнікаў аб’явіла педагагічнае вучэльня. У другой палове 1944 г. у Гомелі пачало працаваць ЖУ № 1 сістэмы Дзяржаўных працоўных рэзерваў. У першай палове жніўня пачаўся прыём заяў у фельчарска-акушэрскую школу. Навучэнцамі школы сталі 275 чалавек. 1 кастрычніка пачаліся заняткі ў музычнай школе і музычнай вучэльні. У сярэдзіне года пасля 3-х гадовага перапынку аднавіў сваю дзейнасць Гомельскі педагагічны інстытут. Былі арганізаваныя 2-х месячныя падрыхтоўчыя курсы, якія наведала больш за 200 чалавек. Да працы прыступіў шэраг выкладчыкаў, якія працавалі да вайны. З эвакуацыі пачало паступаць абсталяванне, навучальныя дапаможнікі, якія былі вывезеныя ў 1941 г. Першых слухачоў прыняў абласны інстытут удасканалення педагагічных кадраў.

10

11

9 мая 1945 г. закончылася Вялікая Айчынная вайна. 1945 г. стаўся больш плённым годам для гамяльчанаў. Былі ўведзеныя дадатковыя магутнасці на шклозаводзе, тлушчавым камбінаце. Увосень пачаўся выпуск піламатэрыялаў на адноўленым лесазаводзе «Сацыялізм». Ужо ў верасні 1945 г. пачаліся заняткі ў новай навучальнай установе Гомеля – тэхнікуме фізічнай культуры. У канцы года адкрылася кнігарня - першая ў пасляваенным Гомелі.

Старшы выкладчык кафедры
«Філасофія, гісторыя і паліталогія»
Н.А. Рабцава

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter