Уражанні па выніках Усебеларускага народнага сходу


Рэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту”, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Юрый Іванавіч Кулажанка распавядае пра ўражанні па выніках Усебеларускага народнага сходу.

Галоўнае ўражанне ад таго, што адбывалася ў Палацы Незалежнасці 11 і 12 лютага, - гэта тое, што людзі, якія сабраліся ў зале, - адзіная каманда. А менавіта яднанне беларускага грамадства было пазначана адной з ключавых задач сацыяльнага развіцця дзяржавы.

Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пакінула глыбокі след у свядомасці. Было прыемна чуць пра дасягненні грамадства за апошнюю пяцігодку. Аднак балюча - пра негатыўныя моманты апошняга года. Са свайго боку, наш універсітэт, аналізуючы тыя ці іншыя падзеі, заўсёды прымаў аператыўныя і правільныя рашэнні ў працы з моладдзю, бо менавіта ў выхаванні заключаецца вялікая частка працы прафесарска-выкладчыцкага саставу.

Вельмі ўразіла і натхніла гаворка прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанка. Аспекты перспектыўнага плана развіцця эканомікі былі агучаны вельмі выразна, зразумела і пісьменна.

Спадабаўся выступ слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі ААТ «БМЗ - кiруючай кампаніі холдынгу «БМЗ» Аляксея Прыходзька. Малады чалавек выступаў за захаванне прадпрыемства праз свядомыя дзеянні кожнага з супрацоўнікаў, і з гэтым немагчыма не пагадзіцца.

Мяне, як кіраўніка універсітэта, акрэдытаванага ў якасці навуковай арганізацыі, вельмі зацікавілі акрэсленыя Прэзідэнтам новыя высокатэхналагічныя галіны і напрамкі. Нашы навукоўцы гатовыя падтрымаць і ўключыцца ў ініцыятывы ў галіне электраiндустрыi, у тым ліку электратранспарту, робататэхнікі і вытворчасці кампазітных матэрыялаў.

Прыехаўшы дадому, я спяшаюся падзяліцца сваімі ўражаннямі з калегамі. Прайшло некалькі дзён пасля Сходу, а мне ўсё задаюць і задаюць пытанні. Нашым людзям неабыякава наша будучыня, і гэта вельмі радуе.

vns

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter