Адзіны дзень інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты шостага Ўсебеларускага народнага сходу»


У межах Адзінага дня інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты шостага Ўсебеларускага народнага сходу» старшым выкладчыкам Яфрэмавай А.М. пры вывучэнні дысцыпліны «Мікраэканоміка» са студэнтамі першага курсу ў форме адкрытага дыялогу былі разгледжаны асноўныя ключавыя моманты Ўсебеларускага народнага сходу, які праходзіў 11-12 лютага.


1

На Сходзе былі разгледжаны ўсе аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, шмат гаварылася пра дасягненні ў сферы навукі, аховы здароўя, сучасных тэхналогій.

2

У ходзе абмеркавання студэнты звярнулі ўвагу, што самым маладым удзельнікам Сходу была абраная ад горада Мінска студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

3

Алена Мікалаеўна падрабязна спынілася на канцэптуальных палажэннях моладзевай палітыкі дзяржавы і пытаннях эфектыўнай занятасці.

4

У цэлым дзеці праявілі высокую актыўнасць і канструктыўную грамадзянскую пазіцыю, а таксама высокую дасведчанасць аб пытаннях, разгледжаных на Ўсебеларускім народным сходзе.

5

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter