Памяці Хатыні 78 гадоў


Хатынь была сцёртая з твару зямлі 22 сакавіка 1943 года. Гітлераўскія карнікі сагналі мясцовых жыхароў у хлеў, які стаяў на ўскраіне вёскі, абклалі саломай, аблілі бензінам і падпалілі. У адчайнай спробе выратавацца людзі вырываліся з агню, але іх расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў. У той дзень жыўцом згарэлі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Самаму маленькаму было толькі сем тыдняў.

Хатынь - толькі адзін з многіх прыкладаў фашысцкага генацыду ў Беларусі, маштаб якога сапраўды велізарны. Доля поўнага знішчэння спасцігла яшчэ 628 беларускіх вёсак. У 5295 населеных пунктах жыхары былі знішчаныя часткова. На тэрыторыі шматпакутнай Рэспублікі было і 260 канцэнтрацыйных лагераў, дзе загінула больш за 1 мільён 400 тысяч чалавек.

scale 1200

На месцы Хатыні 5 ліпеня 1969 года адкрылі вядомы ўсяму свету мемарыяльны комплекс. «Хатынь» стала сімвалам ахвяраў, пакутаў і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» — адзіны аб’ект беларускай пасляваеннай архітэктуры, ушанаваны Ленінскай прэміяй — самай прэстыжнай ўзнагародай СССР.

57275555

hatyn

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter