60-годдзе прыняцця Мытнай канвенцыі аб карнэце ATA для часовага ўвозу тавараў


У першую пасляваенную пяцігодку ў дзяржавах Еўропы пачала ажываць і аднаўляцца эканоміка, актывізаваўся знешні гандаль і міжнародныя сувязі, у выніку чаго ў пачатку 1950-х гадоў стала відавочнай неабходнасць прыняцця дакумента, які б рэгуляваў і спрашчаў часовы ўвоз і вываз пэўных тавараў: выставачных і камерцыйных узораў, спартыўнага інвентару, прафесійнага абсталявання і да т.п.

Гэта з’яўлялася  важным і неабходным крокам для развіцця міжнародных эканамічных адносінаў, паколькі для вытворцаў і прадаўцоў ключавым сродкам для прасоўвання тавараў на знешнія рынкі з’яўляецца дэманстрацыя сваёй прадукцыі на прамысловых выставах, кірмашах і аналагічных мерапрыемствах, якія праводзяцца як у суседніх, так і ў больш далёкіх краінах.

У выніку 6 снежня 1961 года ў Брусэлі была прынята Мытная канвенцыя аб карнэце ATA для часовага ўвозу тавараў.

Асноўным дасягненнем гэтай канвенцыі з’явілася ўсталяванне новага ўніверсальнага мытнага дакумента – Карнэта (кніжкі) АТА, выкарыстанне якога значна спрашчала мытнае афармленне тавараў, якія часова ўвозіліся і вывозіліся. Карнэты АТА паспяхова ўжываюцца да цяперашняга часу, а да канвенцыі далучаюцца новыя краіны.

Учора, 6 снежня 2021 года ў гонар 60-годдзя прыняцця гэтай канвенцыі ў межах вывучэння дысцыпліны «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» студэнтамі групы ГТ-21 і дацэнтам кафедры «Мытная справа» Пятровым-Рудакоўскім А.П. была зладжана віктарына.

1

2

18
19

2

18
19

2

18
19

2

13

У ходзе віктарыны ейныя ўдзельнікі не толькі ўзгадалі асноўныя палажэнні Брусельскай канвенцыі і прынятай апасля Стамбульскай канвенцыі, але і ацанілі ролю Карнэта АТА у сённяшняй практыцы мытнага афармлення часовых увозу і вывазу. Таксама студэны паразважалі пра будучыню гэтага дакумента і перспектывы ягонага выкарыстання з улікам укаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій.

2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter