Агульная інфармацыя
Кафедра «Славянскія і рамана-германскія мовы» ўтворана на базе кафедраў «Замежныя мовы» і «Беларуская і руская мовы» 1 красавіка 2017 года і ўвайшла ў склад факультэта замежных студэнтаў. З'яўляючыся агульнаадукацыйнай кафедрай, ажыццяўляе падрыхтоўку беларускіх і замежных студэнтаў усіх спецыяльнасцяў універсітэта па беларускай мове (прафесійная лексіка) і рускай мове як замежнай, а таксама англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах, як па вочнай, так і завочнай формах навучання. Акрамя таго, на кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка па замежных мовах суіскальнікаў, аспірантаў і магістрантаў для здачы кандыдацкага экзамену.
Выкладчыкі кафедры дапамагаюць асобам, якія не валодаюць рускай мовай, асвоіць яе з дапамогай інтэнсіўных метадаў навучання на падрыхтоўчым курсе і курсе рускай мовы як замежнай і з'яўляюцца куратарамі студэнцкіх груп, у якіх навучаюцца замежныя грамадзяне, і ажыццяўляюць выхаваўчую працу, дапамагаюць адаптавацца да новых умоў пражывання, аказваюць кансультацыі па розных напрамках навучальнага працэсу.
Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты штогод прымаюць удзел у студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях ВНУ. Выкладчыкі ажыццяўляюць падрыхтоўку замежных студэнтаў для ўдзелу ў Рэспубліканскіх алімпіядах па рускай мове сярод замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных мовах. З 2007 года замежныя студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры прымаюць удзел у Рэспубліканскім фестывалі творчасці замежных студэнтаў «F.-ART.by».
Арганізаваць навучальны працэс дапамагаюць выкладчыкам кафедры вядучы лабарант Раманенка В.Б., лабарант Давыдава А.В.
Навукова-даследчая работа кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» накіравана на рашэнне інавацыйных задач у сферы падрыхтоўкі інжынерных кадраў па замежных мовах і праводзіцца з улікам прыярытэтных напрамкаў развіцця навукі і адукацыйнага працэсу, кампетэнтнага і асобасна арыентаванага падыходаў, выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій (кагнітыўных , мультымедыйных і інфармацыйна-камунікатыўных), а таксама новых форм арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Выкладчыкамі праводзяцца даследаванні ў рамках навуковага семінара кафедры з наступнай апрабацыяй на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. З 2017 года пачалася распрацоўка тэмы «Актуальнасць выкарыстання IT-тэхналогій у навучанні славянскім і рамана-германскім мовам».
Навучальныя заняткі выкладчыкамі кафедры праводзяцца ў 8 навучальных аўдыторыях, 2 камп'ютарных класах, абсталяваных аргтэхнікай, неабходнай для правядзення прэзентацый і дэманстрацыі відэаматэрыялаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter