Кіналекторый «Гадзіннік спыніўся апоўначы»
У рамках кіналекторыя, прысвечанага юбілею вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, 26 сакавіка 2024 года куратарам групы ГТ-3 быў арганізаваны прагляд і наступнае абмеркаванне фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы», які быў зняты ў 1958 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Сюжэтнай асновай фільма з’явілася нямецкая акупацыя Мінска і ліквідацыі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Вільгельма Кубэ, праведзеная ў выніку партызанскай аперацыі.