Выязны занятак ў Гомельскім філіяле РУП «Белпошта»
- Апублікавана 02.11.2022 08:05
Для замацавання атрыманых ведаў па дысцыпліне «Практыкум па дэклараванні тавараў і транспартных сродкаў» у частцы пытанняў, якія тычацца тэхналогій і працэсаў апрацоўкі пошты, накіравання яе на маршруты, выкарыстання інфармацыйных сістэм з мэтай сістэматызацыі ўяўленняў аб рабоце мытных органаў, звязанай з афармленнем міжнародных паштовых адпраўленняў і з іх мытным дэклараваннем 01.11.2022 года быў арганізаваны выязны занятак у Гомельскі філіял РУП «Белпошта» для студэнтаў групы ГТ-41.
У межах занятку была арганізавана экскурсія па прадпрыемству, у ходзе якой студэнты пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Мытная справа» А. П. Пятрова-Рудакоўскага азнаёміліся з асаблівасцямі функцыянавання праграмна-апаратнага комплексу «ПАК АПС», прыёму міжнароднага паштовага адпраўлення з дапамогай ПАК, запаўнення электроннай мытнай дэкларацыі. Таксама былі вывучаны прыярытэтныя напрамкі развіцця лічбавых сэрвісаў апрацоўкі паштовых адпраўленняў.
Падчас экскурсіі меркавалася наведванне ўчастка апрацоўкі і сартавання пошты, участка цэнтральнай дастаўкі. Там студэнты вывучылі спецыфіку работы цэха абмену, механізацыі прыёму і адпраўкі пошты, прынцып работы праграмна-тэхнічнага комплексу па сачэнні за рэгіструемымі паштовымі адпраўленнямі, пабудову маршрутаў дастаўкі ў сістэме БелТрасСпадарожнік. Таксама госці азнаёміліся з працай паштамата, асаблівасцямі яго загрузкі, выгрузкі і атрымання паштовых адпраўленняў.
Кафедра «Мытная справа» дзякуе кіраўніцтву Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» за арганізацыю выязнога занятку і экскурсію па прадпрыемству і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.