Студэнт механічнага факультэта БелДУТ на Праўда Радыё


Сёння, 10 сакавіка 2020 года, адбыўся прамы эфір радыёпраграмы «Фізікі ці лірыкі. Ці такія розныя тэхнары і гуманітарыі?» на Праўда Радыё. Нечакана мне выдаўся гонар стаць госцем на гэтым ток-шоу.

e2

Паколькі я чалавек камунікабельны, для мяне няма цяжкасці выступаць публічна і імправізаваць, аднак быць госцем на радыё - для мяне навіна. Зарыентавацца, схапіць радыё-хвалю мне дапамог вядоўца праграмы Яўгеній Маханаў.

Разам з вядоўцам і госцем праграмы Андрэем Вялікім, студэнтам філалагічнага факультэта ГДУ ім. Ф.Скарыны, мы абмяркоўвалі тыя стэрэатыпы, якія трывала аселі ў нашым грамадстве: ці можа гуманітарый стаць інжынерам, думаць як інжынер, і наадварот, ці можа інжынер быць падкутым, мець развіты далягляд, а таксама ж, ці можа інжынер унесці творчы аспект у развіццё і ўдасканаленне тэхнікі, і зноў жа, ці можа гуманітарый, маючы развітае ўяўленне, выразна і слушна выказаць і ажыццявіць інжынерную думку.

e3

Паставіць сябе на месца гуманітарыя было не проста, аднак, як сталася, адмовіцца ад стэрэатыпаў не складана, варта толькі звярнуцца да самага сябе і сваіх хобі. Мы падзяляліся сваімі захапленнямі. Я расказаў пра тое, што ў вольны час я гатую, дапамагаю ў арганізацыі і бяру ўдзел у культурных мерапрыемствах любага факультэта ў маім альма-матэр, люблю наведваць кінатэатры з сябрамі, гуляць у парку.

Мы выявілі патрэбныя агульныя патрабаванні для таго, каб быць добрым адмыслоўцам, як гуманітарных, гэтак і тэхнічных спецыяльнасцяў. Адно з ключавых – гэта веданне замежнай мовы. Ці магу я апраўдацца тым, што я будучы інжынер і веданне мовы не абавязковае? Не. Калі слушна арганізаваць свой асабісты, вольны час, то кожны чалавек з тэхнічным складам розуму здольны стаць паліглотам і вывучыць нават не адну, а некалькі замежных моваў. Таксама, як і гуманітарый, пры жаданні можа разабрацца з тым, як зладжаны механізм і абсталяванне.

Інжынеры больш талерантныя, іх склад розуму канструктыўны, дакладны і не патрабуе зверхтворчага падыходу да вырашэння тых ці іншых задач.

Сустрэча скончылася на сяброўскай ноце, а час праляцеў вельмі хутка

e1

Студэнт 3 курса механічнага
факультэта Елаў Максім

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter