Навуковая баталія магістрантаў 2 красавіка


Дзякуючы таму, што ў БелДУТ была арганізавана студыя гуказапісу, правядзенне мерапрыемстваў у новым фармаце анлайн-трансляцыі на youtube ужо робіцца ўстойлівым трэндам 2020 года і гэта захаваецца ў будучыні. Упершыню ў такі фармат была пераведзена навуковая баталія маладых навукоўцаў БелДУТ.

Мадэратарам мерапрыемства выступіла аўтар гэтай ідэі доктар тэхніческих навук, прафесар Ала Браніславаўна Няўзорава.

Nevzorova A B

У баталіі ўзялі ўдзел 8 дакладчыкаў, сярод якіх былі магістранты і студэнты. Яны прадставілі кароткія прэзентацыі па сваёй навуковай тэматыцы ў жанры «Стэнд-ап». Так, усе выступленні на гэтай баталіі былі запісаныя загадзя. У студыю прыходзілі ўдзельнікі, выступалі перад камерамі, а затым падчас эфіру яны бачылі сябе і іншых.

Такім чынам, першая на эфірнае поле баталіі выйшла Міхальчанка Александрына – дыпломніца, студэнтка 4 курса будаўнічага факультэта, будучы энэргаменэджэр, якая выдатна разбіраецца ў электразапраўках і электрамабілях з прэзентацыяй «Як хутка зарадзіць аўтамабіль? (калі ён у вас ёсць...)».

Mikhalchenko Alexa

Працягнуў паядынак Дударга Вадзім – магістрант з цудоўным пачуццём гумару, які захапляецца стрымінгам і энергаэфектыўным будаўніцтвам аўтадарог, з прэзентацыяй «Халодны, гарачы рэцыклінг, як лёд і вогненная вада».

Dudorga Vadim

Магістрантка БелДУТ з Туркменістана чароўная Чарыева Гулджэмал распавяла пра свой навуковы падыход да бухгалтарскіх разлікаў у выступе «Амартызацыя – гэта не грошы».

Charyeva Guldzhemal

Таксама ўзяў актыўны ўдзел у навуковай баталіі інжынер ЦІСіТЗ БелДУТ, па адукацыі матэматык, магістрант ГДУ імя Францыска Скарыны Гарошка Мікіта. У сваёй прэзентацыі «Як звязаны з матэматыкай мангола-татары, Чапаеў і Ільіч» ён прадставіў матэматычныя спосабы вырашэння задач, якімі мы карыстаемся кожны дзень, але не здагадваемся пра гэта.

Goroshko Nikita

Магістрантка ФЗС БелДУТ Шукурава Султана мае жаданне і шукае магчымасці займацца навуковым абгрунтаваннем сваіх ідэяў у эканоміцы і інтэграцыі Беларусі і Узбекістана, пра што цікава распавяла ў прэзентацыі «Інтэграцыя. Лагістыка. Транспарт.».

Shukurova Sultana

Самый молодой баталист в истории научной баталии курсант военно-транспортного факультета Иван Скорик  – будущий офицер с твердым характером - изучает влияние рассеянного немохроматичного излучения в диапазоне длинных волн низкой интенсивности на углеродные марки стали, и его презентация  «Рельсы, рельсы, шпалы, шпалы…» была посвящена этой теме.

Ivan Skorik

Перадапошняй баталісткай выступала Яленская Вікторыя – студэнтка факультэта ПГБ, фанатка сваёй спецыяльнасці «Экспертыза і кіраванне нерухомасцю», якая тонка аперуе ўсімі нюансамі па ацэнцы нерухомасці і працы з кліентамі. Яна прадставіла вельмі цікавую працу: «Як ацаніць і не пераацаніць сваю кватэру».

Elenskaya Viktoria

І завяршыў навуковую баталію прыхільнік «Зялёных тэхналогій» – сучаснага трэнду эфектыўнасці міждысцыплінарнага падыходу для вырашэння складаных задач у энергетыцы і не толькі – студэнт трэцяга курсу будаўнічага факультэта Малашанка Васіль з прэзентацыяй «Уплыў тэхнасферы на «зялёныя» тэхналогіі».

Malashenko Vasiliy

Галасаванне праводзілася ў фармаце анлайн і было дасяжна на старонцы «Укантакце», створанай адмыслова для гэтага мерапрыемства.

Пасля завяршэння мерапрыемства ў студыю прыйшоў прарэктар па навуковай рабоце к. т. н., дацэнт Ерафееў Аляксандр Аляксандравіч і ў прамым эфіры павіншаваў удзельнікаў з выдатным выступленнем, адзначыў новы фармат і спосаб правядзення баталіі, і абвясціў пераможцу.

Ім стаў Іван Скорык, які паспеў за 5, адведзеных на галасаванне, хвілін заваяваць 16 з 55 галасоў.

Posle efira

Трэба сказаць, што такое цікавае мерапрыемства, як навуковая баталія, наведала і прагледзела на youtube-канале 350 чалавек. Яно адбылося дзякуючы прафесіяналізму каманды ў складзе крэатыўнага тэхнічнага адміністратара студыі гуказапісу Дзмітрыя Канавалава і ягонага памочніка – студэнта 2 курса электратэхнічнага факультэта Логвінава Іллі.

Konovalov Dmitriy

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў, а таксама тэхнікаў і іх памочнікаў, без якіх новы фармат не быў бы магчымы. Першы досвед анлайн-мерапрыемствы прайшоў на «ура», а студыя гуказапісу БелДУТ ўжо працуе над наступным праектам!

Сачыце за анонсамі!

Запись эфира доступна по ссылке https://www.youtube.com/watch?v=Q8ZhGRhZf1w

Логвінаў Ілля, студэнт 2 курсу ЭТФ,
тэхнічны памочнік VI навуковай баталіі «Аб навуцы з гумарам»

 

 

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter