Як абараніць асабістыя межы


Для чаго патрэбныя асабістыя межы і як іх абараняць?

Мы замыкаем на ключ дзверы і апускаем фіранкі на вокнах, каб абараніць сваё жыццё ад чужой цікаўнасці і ўмяшання. Але што рабіць, калі хтосьці ўжо знаходзіцца побач і настойліва ўмешваецца, дае парады і спрабуе кіраваць? Трэба будаваць межы!

У норме ва ўсіх людзей ёсць межы, проста хтосьці іх ўсведамляе і адстойвае, а ў кагосьці яны акрэслены слабей ці, наадварот, занадта жорсткія.

Віды асабістых межаў:

Людзі з парушанымі асабістымі межамі адчуваюць пастаянны і магутны стрэс з-за таго, што яны не могуць кантраляваць сваё жыццё і задавальняць свае патрэбы, папросту не разумеючы і не адчуваючы іх.

Як зразумець, што Вашыя мяжы парушаюць:

Парушэнне асабістых межаў заўсёды прыводзіць да канфліктаў. Проста гэтая бомба –запаволенага дзеяння. Вы закладваеце яе тады, калі дазваляеце чалавеку ўвайсці далей, чым трэба было бы.

Як ўсталяваць мяжы?

Для таго каб зразумець, што Вы можаце дазволіць іншым, спачатку неабходна ўсвядоміць сябе. Важна палюбіць сваё цела, ясна ўсведамляць свае пачуцці, каштоўнасці, думкі, здольнасці, жаданні і абмежаванні. Важную ролю адыгрывае пастаноўка мэтаў, бачанне будучыні. Межы могуць быць:

Вядома, усталяваныя межы ніколі не будуць выконвацца цалкам. Але, усталяваўшы межы, можна вызначыць, якое месца ў Вашым жыцці займаюць адносіны і наколькі далёка Вы гатовыя дапусціць іншых людзей.

Пры гэтым важна разумець, што ўсталяванне ўласных межаў не раўназначна эгаізму і абыякавасці. Спачуванне, спагада, імкненне дапамагчы – гэта таксама прыкметы здаровай асобы. Аднак калі чужыя праблемы адцягваюць і не даюць радавацца таму, што адбываецца ў Вашым ўласным жыцці – гэта не норма. Мы занураемся ў чужое жыццё, калі не ведаем, што рабіць з уласным.

Чалавек з добра выбудаванымі здаровымі межамі не будзе парушаць чужыя. Якія моманты ў зносінах могуць парушыць межы?

Навык павагі чужых межаў – гэта, перш за ўсё, дазвол іншым людзям быць непадобнымі да Вас.

Што неабходна ведаць (і заўсёды памятаць!):

Калі нічога не спрацоўвае, і Вашыя мяжы працягваюць парушаць, то варта пайсці ў іншым накірунку – туды, дзе межы парушаць не будуць. Калі Вы не можаце гэтае здолець самастойна, можна звярнуцца да псіхолага / псіхатэрапеўта - - >> запіс на кансультацыю да псіхолага ў нашым універсітэце (бясплатна і канфідэнцыйна).

1

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter