Гарантыі маладым спецыялістам
- Апублікавана 31.10.2019 14:06
- Праглядаў: 543
Грамадзянам гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння, гэта значыць – права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызначэннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбаў, а таксама на здароўе і бяспечныя ўмовы працы (артыкул 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Па заканчэнні навучання ва ўстанове адукацыі выпускнікам, якія атрымалі пасведчанне аб накіраванні на працу, прадастаўляюцца гарантыi i кампенсацыi ў адпаведнасцi з артыкулам 48 i пунктам 6 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Гарантыі маладым спецыялістам:
- Наймальнік абавязаны прыняць на працу выпускніка, які прыбыў па накіраванні і забяспечыць умовы, пазначаныя ў пасведчанні аб накіраванні на працу.
- Па заканчэнні навучання ва ўстанове адукацыі маладым спецыялістам даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц, а тым, што атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю па педагагічных спецыяльнасцях – 45 каляндарных дзён, незалежна ад таго, калі былі апошнія канікулы.
- Маладым спецыялістам, маладым рабочым (служачым), а таксама выпускнікам, названым у пункце 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама арганiзацы,i пры недастатковасці ўласнага жылога фонду, у адпаведнасці з заканадаўствам могуць усталяваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі выдаткаў на наём жылых памяшканняў.
- Спецыялістам, якія прыбылі на працу па персанальнаму размеркаванню, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама арганізацыі, пры недастатковасці сродкаў, могуць выдаваць спецыяльныя крэдыты на індывідуальнае будаўніцтва, набыццё мэблі і іншага жыллёва-побытавага і сельскагаспадарчага інвентару, а таксама прымаць без чаргі ў жыллёвыя будаўнічыя кааператывы.
- Маладым спецыялістам, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыі, прызначанай у апошнiм перад выпускам семестры (паўгоддзі), а тым, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю – з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай кваліфікацыі або адпаведнага акладу.
Грашовая дапамога выплачваецца:
маладым спецыялістам, а таксама выпускнікам, названым у пункце 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, – у памеры месячнай стыпендыі, прызначанай ім у апошнім перад выпускам семестры (паўгоддзі);
маладым рабочым (служачым), якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, – з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу.
- Маладым спецыялістам, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю па педагагічных спецыяльнасцях, выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзёнза кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў установаў адукацыі, якія яны скончылі, – з разлiку месячнай стыпендыi, прызначанай у апошнім семестры.
- У выпадку, калі маладыя спецыялісты не атрымлівалі стыпендыі ў апошнім перад выпускам семестры, iм выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, усталяванай на дату выпуску. Даведка аб памеры стыпендыі выдаецца ўстановай адукацыі пры выдачы дакумента аб адукацыі.
- Маладым спецыялістам гарантуюцца выплаты ў сувязі з пераездам, прадугледжаныя заканадаўствам.
- Выплата грашовай дапамогі ажыццяўляецца наймальнікам у месячны тэрмін пасля заключэння працоўнага дагавора (кантракта) з маладым спецыялістам у поўным памеры незалежна ад колькасцi выкарыстаных дзён адпачынку.
- Выпускнікам установаў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, акрамя стыпендыі, выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне (зыходзячы з усталяваных нормаў).
- Выпускнікам з ліку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў пасля заканчэння навучальнай установы выдаецца адзенне, мяккі інвентар, абсталяванне і грашовая дапамога (у адпаведнасці з нормамі заканадаўства).
Звальненне маладых спецыялістаў, маладых рабочых (служачых) або перавод iх на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй, да заканчэння названага ў пасведчанні аб накіраванні на працу тэрміну абавязковай працы забараняецца, за выключэннем выпадкаў:
- пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- прыняцця рашэння установай адукацыі аб пераразмеркаванні, наступным накіраванні на працу маладога спецыяліста, маладога рабочага (служачага) альбо аб выдачы яму даведкі аб самастойным працаўладкаваннi;
- залічэння ва ўстанову адукацыі на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі больш высокага ўзроўню (ступенi);
- парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора (артыкул 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- звальнення па ініцыятыве наймальніка па падставах, прадугледжаных у пунктах 1, 2, 4-9 артыкула 42 і ў пунктах 2-7 артыкула 47 працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў, прадугледжаных у пунктах 1-3, 5-7 артыкула 44 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Звальненне маладых спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую, сярэдне-спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, да заканчэння тэрміну, усталяванага дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) дапускаецца:
- у выпадку скасавання дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) па падставах, названых у пунктах 5, 6 артыкулу 88 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- па падставах, прадугледжаных у пунктах 4, 5, 7, 8, 9 артыкулу 42, у пунктах 1, 5-7 артыкулу 44 і ў пунктах 1, 2 – 7 артыкулу 47 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Глава 4 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 года №821 «Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, пакрыцця выдаткаваных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter