За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне транспартнай дзейнасці і значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне бяспекі чыгуначнага транспарту Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік аддзела сертыфікацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» ЗАЙЧЫК Вячаслаў Сямёнавіч.

У межах бесперапынна праводзімай работы па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню выкладчыкаў кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў», а таксама ў мэтах узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні навуковых даследаванняў і далейшай іх практычнай рэалізацыі ў рэальным сектары эканомікі дзяржавы на кафедры праведзены навукова-метадычны семінар, арганізаваны з удзелам дэкана будаўнічага факультэта, які распавёў аб выніках працы шляхавай гаспадаркі ў 2020 і задачах на 2021 год.

10 сакавіка 2021 года адбыўся справаздачны сход па выніках пераддыпломнай практыкі студэнтаў 6 курса спецыяльнасці 1-69 01 01 «Архітэктура».

5 сакавіка споўнiлася 125 гадоў з дня нараджэння драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лiнгвiста, народнага пісьменніка Беларусі  — Кандрата Крапівы.  

4 сакавіка 2021 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння нашых землякоў, вядомых класікаў беларускай літаратуры І.Мележа і І.Шамякіна, якое падрыхтавалі студэны факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій (гр.ГІ-21). У рамках мерапрыемства была праведзена літаратурная віктарына, па выніках якой пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі, таксама падведзены вынікі конкурсу прэзентацый, прысвечаных творчасці пісьменнікаў.

Cтудэнты-архітэктары 1, 2 і 3 курсаў атрымалі дыпломы пераможцаў і прызёраў па выніках выставы «Грані творчасці».

Працягваюцца сустрэчы дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Юрыя Іванавіча Кулажанка з супрацоўнікамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі і курсантамі ўніверсітэта па выніках і пытаннях Сходу.

У межах Адзінага дня інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты шостага Ўсебеларускага народнага сходу» старшым выкладчыкам Яфрэмавай А.М. пры вывучэнні дысцыпліны «Мікраэканоміка» са студэнтамі першага курсу ў форме адкрытага дыялогу былі разгледжаны асноўныя ключавыя моманты Ўсебеларускага народнага сходу, які праходзіў 11-12 лютага.

У межах прафарыентацыйнай работы 11 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 45» спецыяльнасцi ўніверсітэта прадставіў загадчык кафедры «Электратэхніка» Галушка Віктар Мікалаевіч.

У межах курсу «Прававая бяспека» і ў мэтах правядзення інфармацыйна-асветніцкай працы са студэнтамі факультэта КПП быў праведзены Круглы стол.