На базе кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» праведзены сумесны семінар Гомельскага філіяла ўніверсітэта грамадзянскай абароны і Беларускага дзяржаўнага ў ніверсітэта транспарту. Тэматыка мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне методыкі выкладання навучальных курсаў па перавозцы небяспечных грузаў і кіроўцаў палівазапраўшчыка.

27 мая 2021 года у рамках дысцыпліны «Праваахоўная дзейнасць мытных органаў» адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» з начальнікам аддзела мытных расследаванняў Гомельскай мытні дарадцам мытнай службы II рангу Шведам Алегам Іванавічам.

22 чэрвеня – Дзень памяці і смутку. У гэты дзень летам 1941 г. пачалася самая кровапралітная і страшная вайна ў гісторыі нашай краіны.

26 красавіка група ГЭ-31 і дацэнт кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Шчуплова Н. С. правялі мерапрыемства, прысвечанае трыццаць пятай гадавіне Вялікай тэхнагеннай катастрофы-аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Для многіх лёсаў гэты дзень стаў пераломным. І ў кожнага чалавека свая гісторыя - сваё няшчасце. Гэта і было тэмай гутаркі.

14 траўня 2021 года адбылася ўрачыстая адпраўка прызыўнікоў у шэрагі  Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час вялікая ўвага надаецца выхаванню студэнцкай моладзі ў духу патрыятызму, грамадзянскасці, любові да Радзімы, захаванню гістарычнай памяці пра вайну.

Напярэдадні Дня дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. штогод у другую нядзелю мая, у групе МЭ-11 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» Н. А. Рабцавай быў праведзены круглы стол.

У красавіку 2021 года кафедрай «Мытная справа» ў межах месяца студэнцкай навукі быў праведзены I этап 66-ай універсітэцкай студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі.

З 26 па 30 красавіка 2021 г. у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па тэматыцы «Мытнае забеспячэнне транспартнай дзейнасці».

30 красавіка 2021 года адбылася цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару прадпрыемстваў і арганізацый, якія дабіліся высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці па выніках працы за 2020 год.