Студэнты і супрацоўнікі механічнага факультэта штогод напярэдадні Дня Перамогі праводзяць добраўпарадкаванне тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў у вёсцы Шарсцін Веткаўскага раёна, у якой пахаваныя 588 воінаў. Сярод іх воіны 307-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку-лістападзе 1943 г.

Студэнты электратэхнічнага факультэта разам з дэканам навялі парадак на брацкай магіле ў Старых Дзятлавічах.

Напярэдадні свята Дня Вялікай Перамогі ажыццяўляецца акультурванне і прыборка помнікаў і манументаў. Не засталіся ўбаку ад гэтай справы і студэнты будаўнічага факультэта.

4 траўня 2020 года студэнты групы ПС-11 факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» пад кіраўніцтвам адказнага па ідэалагічнай і выхаваўчай працы на факультэце Канавалавай В. М. па добрай традыцыі аддалі даніну павагі воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Харошаўка Добрушскага раёна.

Кожны год студэнты нашага ўніверсітэта сумесна з выкладчыкамі аддаюць даніну памяці і павагі, прыводзячы да ладу мемарыялы, шэфства над якімі замацавана за кожным факультэтам.

У межах рэспубліканскай акцыі «У славу агульнай перамогі» 29 красавіка 2020 года на мемарыяле "Баграціён" у Светлагорскім раёне адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем па перадачы капсул з месцаў пахаванняў з дваццаці аднаго раёна Гомельскай вобласці.

25 красавіка 2020 года, а таксама ў папярэднія дні супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта ўзялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Вынікі суботніку-чысціня і парадак у навучальных аўдыторыях і лабараторыях, службовых і падсобных памяшканнях, парадак на тэрыторыі каля навучальных карпусоў, студэнцкіх інтэрнатаў, ва ўнутраным двары, каля спарткомплексу і плавальнага басейна. Але суботнік-гэта не толькі чысціня і парадак.

Субота 25 красавіка 2020 года цешыла вясновым сонцам і зелянінай дрэваў, што распускаюцца.

Каронавірус тыпу COVID-19 упершыню ў гісторыі перайшоў да чалавека напрыканцы мінулага года.

Выйшаў 8-ы нумар газеты «Весці БелДУТ» за 2020 год.