Курсанты ўзвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта 9 снежня 2020 года ўзялі ўдзел у знакавым міжнародным мерапрыемстве, якое прайшло на памежным пункце пропуску «Чырвоны Камень» Добрушскага раёна.

Выйшаў 19-й номер газеты «Весці БелДУТ» за 2020 год.

У кастрычніку 2020 года Клічаўскім райвыканкамам быў абвешчаны конкурс праектаў памятнага знака «Памяці спаленых і неадноўленых вёсак Вязень і Сялец».

Апублікаваныя матэрыялы юбілейнай X Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы бяспекі на транспарце».

Патрыятызм, як адна з найвышэйшых каштоўнасцяў любога грамадства і грамадзяніна, быў, ёсць і будзе асновай фармавання канстытуцыйнага ладу і палітычнага курсу любой дзяржавы. Многае ў гэтым дыктуе і гісторыя. Вельмі цяжка па крупінках сабраць усе яе асноўныя часткі, і лёгка, не ведаючы яе, судзіць, хоць і сумнеўна, пра мінулае.

Нарадзіўся пісьменнік 26 лістапада 1930 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

23 лістапада 2020 года ў межах адзінага дня інфармавання на тэму «Грамадскі дыялог: асноўныя напрамкі развіцця Беларусі» Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні Яшкоў Фелікс Валянцінавіч правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта

Выйшаў 18-ы нумар газеты «Весці БелДУТ» за 2020 год.

12 лістапада 2020 г. на базе кафедры мытнай справы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася рэспубліканская алімпіяда па мытным дэклараванні, удзел у якой узялі студэнты нашага ўніверсітэта – групы ГТ-41 факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій, спецыяльнасці «Мытная справа».

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і ў сувязі з увядзеннем у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі, у дзень святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння ў нашым універсітэце на кафедры «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» адбылася дыялогавая сустрэча. У дыскусіі ўзялі ўдзел студэнты групы СЭ-41, выкладчыкі: прафесар Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч, Пяхота Аляксандр Мікалаевіч і прадстаўнік Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным ТЭР Новік Валерый Васільевіч.