У перыяд з 12 траўня па 9 чэрвеня 2020 года студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» Гасіч Ганна, Захожая Анастасія, Клімава Ганна і Ра-мановіч Мілана (ГТ-41), валанцёры UNICEF у Беларусі, прайшлі навучанне ў межах анлайн-праекта #AntiCOVID, арганізаванага Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) у Беларусі на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Улетку 2020 года Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) быў арганізаваны анлайн-курс «ЕАЭС: што гэта і як працуе?», у якім актыўны ўдзел узялі студэнты групы ГТ-41 спецыяльнасці «Мытная справа»: Белкіна А.В., Захожая А.М., Мануілава Г.Д., Рамановіч М.А., Сапоненка Е.М. і Шклярова М.В.

Нават самая цікавая лекцыя дасведчанага выкладчыка мае патрэбу ў замацаванні, і лепшы яго спосаб: пачутае – убачыць. Менавіта для гэтых мэтаў выкладчыкамі кафедры «Мытная справа» рэгулярна арганізуюцца выязныя заняткі ў арганізацыі, дзейнасць якіх звязаная з вывучаемымі дысцыплінамі.

З 20 па 24 ліпеня 2020 г. у Беларусі працаваў моладзевы анлайн лагер  «Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся», прысвечаны праблеме сучаснага рабства і арганізаваны напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі (30 ліпеня).

Студэнтка 5 курса будаўнічага факультэта (спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў») Шуберт Алеся ўзнагароджана дыпломам I ступені і ўшанавана званнем «Лепшы студэнт СНД - 2020».

23 верасня 2020 года на сустрэчы з членамі савета ўніверсітэта Старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Кавалевіч Мікалай Мікалаевіч адзначыў унёсак ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» ў развіццё адукацыі і навукі ў горадзе Гомелі, павіншаваў з тым, што БелДУТ па выніках працы за 2019 год прызнаны лепшай ВНУ ў г. Гомелі і Гомельскай вобласці і занесены на гарадскую і абласную Дошкі гонару.

У навукова-тэхнічнай бібліятэцы дзейнічае выстава «Беларуская дзяржаўнасць».

Уцягванне студэнтаў у навуковую дзейнасць з'яўляецца актыўнай пазіцыяй кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту», вынікам становяцца шматлікія ўдзелы ў конкурсах, алімпіядах, навуковых канферэнцыях.

9-11 верасня 2020 года ў г. Мінску праведзена 14-я Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя матэрыялы і тэхналогіі: парашковая металургія, кампазіцыйныя матэрыялы, ахоўныя пакрыцці, зварка», прысвечаная 60-годдзю парашковай металургіі. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.В. Рамана» (г. Мінск).

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтва па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год сярод працоўных калектываў Чыгуначнага раёна г. Гомеля адбылося 22 верасня 2020 года.