23 сакавіка 2021 года ў межах адзінага дня інфармавання на тэму «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Гомельскай мытні Яшкоў Фелікс Валянцінавіч правёў сустрэчу з курсантамі і студэнтамі ваенна-транспартнага факультэта, выкладчыкамі нашага ўніверсітэта.

Адкрылася вясновая выстава ў інтэрнаце № 4.  Працы прадставілі студэнты творчай студыі «Арткапітэль» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры «Графіка» Зуевай Л. М.

Ва ўніверсітэце для студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" адбылася інтэлектуальная гульня "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон краіны", прысвечаная святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Хатынь была сцёртая з твару зямлі 22 сакавіка 1943 года. Гітлераўскія карнікі сагналі мясцовых жыхароў у хлеў, які стаяў на ўскраіне вёскі, абклалі саломай, аблілі бензінам і падпалілі. У адчайнай спробе выратавацца людзі вырываліся з агню, але іх расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў. У той дзень жыўцом згарэлі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Самаму маленькаму было толькі сем тыдняў.

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне транспартнай дзейнасці і значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне бяспекі чыгуначнага транспарту Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік аддзела сертыфікацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» ЗАЙЧЫК Вячаслаў Сямёнавіч.

У межах бесперапынна праводзімай работы па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню выкладчыкаў кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў», а таксама ў мэтах узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні навуковых даследаванняў і далейшай іх практычнай рэалізацыі ў рэальным сектары эканомікі дзяржавы на кафедры праведзены навукова-метадычны семінар, арганізаваны з удзелам дэкана будаўнічага факультэта, які распавёў аб выніках працы шляхавай гаспадаркі ў 2020 і задачах на 2021 год.

10 сакавіка 2021 года адбыўся справаздачны сход па выніках пераддыпломнай практыкі студэнтаў 6 курса спецыяльнасці 1-69 01 01 «Архітэктура».

5 сакавіка споўнiлася 125 гадоў з дня нараджэння драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лiнгвiста, народнага пісьменніка Беларусі  — Кандрата Крапівы.  

4 сакавіка 2021 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння нашых землякоў, вядомых класікаў беларускай літаратуры І.Мележа і І.Шамякіна, якое падрыхтавалі студэны факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій (гр.ГІ-21). У рамках мерапрыемства была праведзена літаратурная віктарына, па выніках якой пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі, таксама падведзены вынікі конкурсу прэзентацый, прысвечаных творчасці пісьменнікаў.

Cтудэнты-архітэктары 1, 2 і 3 курсаў атрымалі дыпломы пераможцаў і прызёраў па выніках выставы «Грані творчасці».