Кафедра «Графіка» з'яўляецца базавай, агульнаiнжынернай.
Асноўнай задачай кафедры з'яўляецца інжынерна-графічная падрыхтоўка спецыялістаў па ўсіх інжынерных спецыяльнасцях усіх факультэтаў, а таксама навучанне асновам машынабудаўнічага чарчэння на факультэце прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі.
Здаўна склалася вызначэнне, што «Чарцёж – мова тэхнікі» і без авалодання ёй немагчыма пісьменна не толькі праектаваць збудаванні і тэхналогію вытворчых працэсаў, але і ператвараць iснуючыя праекты ў жыццё. Акрамя таго, дысцыпліны кафедры духоўна ўзбагачаюць чалавека, дазваляюць яму паўней і глыбей зразумець навакольную рэчаіснасць.
У цяперашні час кафедра мае кабінеты, якія абсталяваны сталамі для чарчэння, кульманамi, дэманстрацыйнымі мадэлямі і плакатамі, тэматычнымі стэндамі. Заняткі па машыннай графіцы праводзяцца ў 3 камп'ютэрных класах вылічальнага цэнтра БелДУТа на персанальных ЭВМ найноўшых мадэляў.
Штогод кафедрай арганізуюцца алімпіяды па начартальнай геаметрыі, трохмернаму мадэляванню. Па выніках алімпіяды па начартальнай геаметрыі штогод фарміруецца каманда найбольш таленавітых студэнтаў для ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе ў БНТУ (г. Мінск). Алімпіяда па тэхналогіях трохмернага мадэлявання дазваляе выявіць найбольш таленавітых студэнтаў і рэкамендаваць іх выпускаючым кафедрам для навуковай работы.
Усе выкладчыкі кафедры актыўна кіруюць навукова-даследчай работай студэнтаў, вынікі якой штогод дакладваюцца на студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях. Лепшыя даклады публікуюцца ў зборніках студэнцкіх навуковых работ БелДУТа і ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ.
Калектыў кафедры «Графіка» у цяперашні час складаецца, у асноўным, з творча думаючых людзей, здольных вырашаць задачы па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу і выхаванню будучых спецыялістаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter