Гiсторыя кафедры
У першы навучальны год (з 1 кастрычніка 1953) на кафедры пачаў фармавацца калектыў выкладчыкаў па дысцыплінах «Начартальная геаметрыя» і «Чарчэнне». Загадам №21 ад 25 верасня 1953 г. на пасадзе асістэнта кафедры «Графіка» прызначаны Слуцкі У.І. і старшага лабаранта - Лялькоў В.Я. 26 верасня 1953 г. загадам №25 Яўмененка В.К. таксама прызначаны асістэнтам кафедры «Графіка».
З-за таго, што да пачатку першага навучальнага года выкладчыцкі склад кафедры не быў сфармаваны ў поўным аб'ёме, вучэбную работу пачыналі і вялі як сумяшчальнікі выкладчыкі іншых кафедраў: выконаўца абавязкаў прарэктара інстытута, к.т.н. Тышкевіч Н.І., дэкан механічнага факультэта, к.т.н. Белы У.А., к.т.н, дацэнт Зайцаў П.Ф.
Першым выкладчыкам, цалкам прысвяціўшым сябе працы на кафедры, быў Яўмененка В.К., які разам з іншымі відамі вучэбнай работы шмат увагі надаваў арганізацыі заняткаў па тэхнічным маляваннi. Пазней, пры яго актыўным удзеле, быў створаны добра абсталяваны кабінет, дзе праводзіліся акадэмічныя заняткі і гуртковая работа па выяўленчаму мастацтву.
Нягледзячы на тое, што ў першы навучальны год калектыў выкладчыкаў толькі пачынаў складвацца, патрабаванні да якасці графічных работ былі высокімі, што істотным чынам ўплывала на агульны ўзровень інжынернай падрыхтоўкі студэнтаў першага выпуску.
Важным ў забеспячэнні навучальнага працэсу быў уклад лабаранта - ветэрана кафедры - Лялькова В.Я. Дзякуючы яго руплівасьці у працы выраблялася выдача студэнтам заданняў, прыладаў, дапамог i ствараўся фонд тэхнічных дэталяў, неабходных для вучэбнай работы.
Да наступнага 1954-55 навучальнага года кафедра папоўнілася выкладчыцкім складам, што стварыла ўмовы для далейшай сістэматычнай работы па ўдасканаленні навучальнага працэсу. Кафедру ўзначаліў Харыт Ю.А., які скончыў аспірантуру пры ЛIIЧТ і абараніў кандыдацкую дысертацыю. З ліпеня 1954 г. (па ліпень 1987 г.) стаў працаваць выкладчыкам Гаман Г.М., з кастрычніка 1954 г. (па травень 1963) - Свістун В.Ф., са студзеня 1955 г. (па кастрычнік 1987 г .) - Пырх Д.Ф., з верасня 1953 г. (па сакавік 1967 г.) - Файншмидт Л.А., з кастрычніка 1954 г. (па верасень 1958 г.) - Бышев І.І., з лютага 1955 г. (па жнівень 1958 г.) - Пятроў Г.А., з чэрвеня 1955 г. (па кастрычнік 1978 г.) - Рудчанка Д.А., з лютага 1957 г. (па травень 1960 г.) - Шпак Н .Г.
Вызначыўся калектыў выкладчыкаў, якi шырока разгарнуў метадычную работу, выдаваліся дапаможнікі, зборнікі заданняў, у строгую сістэму быў прыведзены курс лекцый, якi чытаўся па начартальнай геаметрыі, планамерна ажыццяўлялася работа па абсталяванні аўдыторый сталамі для чарчэння, дэманстрацыйнымі плакатамі, мадэлямі і тэматычнымі стэндамі.
Паказальна, што яшчэ падчас станаўлення нашага інстытута не ўсе ВНУ мелі падобным чынам абсталяваныя аўдыторыі. Як вучэбная аўдыторыя звяртала на сябе ўвагу зала для тэхнічнага малявання. У ёй меўся камплект зручных для работы столікаў мальбертаў, разлічаны на колькасны склад поўнай групы, камплекты натурных пастановак, гіпсавых злепкаў для малявання, падставак для іх, асвятляльная апаратура. Наяўнасць гэтага абсталявання стварала ўмовы для сур'ёзнай работы па развіцці ў студэнтаў прасторавых уяўленняў, эстэтычных пачуццяў і важных практычных навыкаў у малюнку.
Папоўніўся лабаранцкi склад кафедры. Славілася ювелірнай дакладнасцю графічных работ старшая лабарантка кафедры Плесская Н.М. (працавала з сакавіка 1954 г. па лістапад 1984 г.). Асаблівай была праца па стварэнні наглядных дапаможнікаў Цурганава С.М. (на кафедры з верасня 1955 г. да чэрвеня 1987 г.) і Ігнатоўскага В.А. (на кафедры з сакавіка 1954 г. па верасень 1991 г.). Кафедра адшуквала і ўдасканальвала формы работы па прывіццю пачуцця адказнасці за якасць выкананых студэнтамі практычных работ. Было прынята рашэнне практычныя работы выконваць толькі ў аўдыторыі. Захоўванне работ было арганізавана ў кафедральным архіве.
На кафедры практыкавалася своеасаблівая форма гуртковай работы па вывучэнні начартальнай геаметрыі. Заняткі праводзіліся ініцыятыўнай групай добра паспяваючых студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.
Рос аўтарытэт кафедры на міжвузаўскіх навукова-метадычных канферэнцыях, на якія выносіліся даклады вядучых выкладчыкаў. Выкладчыкі кафедры ўдасканальвалі сваю тэарэтычную падрыхтоўку на кафедральных семінарах, рэгулярна абмяркоўвалі метадычныя пытанні.
З верасня 1961 г. па верасень 1987 г. на кафедры працаваў асістэнт Пятроў В.Г., які надаваў пастаянную ўвагу кафедральным метадычным распрацоўкам па будаўнічым чарчэнні.
У траўні 1963 г. абіраецца па конкурсу i прызначаецца загадчыкам кафедры к.т.н., дацэнт Ілавайскi Л.В., які неаднаразова пераабіраўся і прапрацаваў на гэтай пасадзе да траўня 1986 г. Ён праявіў сябе як умелы кіраўнік калектыву выкладчыкаў, добры педагог і выхавальнік студэнцкай моладзі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута і горада. На кафедры працягваўся рост яе колькаснага складу. Пасля заканчэння інстытутаў калектыў выкладчыкаў папоўнілі Ігнатоўскі В.А., Цурганаў С.М., Матуль Т.Н. (з верасня 1972 г. да чэрвеня 2000 г.), Скорын М.Ф. (з кастрычніка 1974 г. па жнівень 1988г.), Свiрыдзёнак І.І. (з кастрычніка 1976 г. па кастрычнік 1991 г.), Іванова А.В. (з кастрычніка 1979 г. па кастрычнік 1987 г.).
Значны адрэзак часу прапрацавалі на кафедры выкладчыкі Гiзатуллiна Н.Г. (з кастрычніка 1965 г. па лістапад 1971 г.) і Міхалевіч В.М. (з кастрычніка 1967 г. па май 1988 г.), які праявіў сябе як ініцыятар ўкаранення ў навучальны працэс тэхнічных сродкаў навучання.
Актыўна ўключыўся ў вучэбную работу выпускнік нашага інстытута 1-га выпуску – к.т.н. Курачкін П.А. (на кафедры са снежня 1978 г. па жнівень 1994 г.). Калектыў кафедры лічыў для сябе актуальным пытанне фарміравання маладых кадраў як годную і перспектыўную змену ветэранаў у найбліжэйшай будучыні.
Час ставiў перад калектывам кафедры новыя задачы і праблемы, але галоўным яго клопатам было далейшае ўдасканаленне вучэбнай і метадычнай работы, павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы. Кафедрай распрацоўваліся новыя навучальныя і метадычныя дапаможнікі, ўдасканальваўся навучальны працэс. Ўкараняліся новыя формы правядзення заняткаў з праграмным кантролем паспяховасці студэнтаў і прымяненнем тэхнічных сродкаў навучання. Намаганнямі выкладчыкаў і лабарантаў кафедры былі пераабсталяваны аўдыторыі кафедры і памяшканнi для ўстаноўкі праекцыйнай апаратуры. Назапашваўся і сістэматызаваўся дэманстрацыйны матэрыял.
З чэрвеня 1987 г. кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Каролік Т.К. На кафедры пачынае фармавацца калектыў маладых выкладчыкаў - годная і перспектыўная змена сыходзячым на заслужаны адпачынак ветэранам. Гэта дацэнт Падгорнава Г.Т. (працуе з кастрычніка 1987 г.), ст. выкладчык Супрун Д.Д. (з верасня 1989 года), асістэнт Ляскова Л.А. (з кастрычніка 1989 года), асістэнт Брэль Е.В. (з верасня 1990 г.), к.т.н., дацэнт Калашнік Е.Г. (З верасня 1991 г.), асістэнт Вельянiнаў С.І. (са студзеня 1994), асістэнт Арцюшкоў А.В. (з верасня 1994), асістэнт Свiдзiнская А.В. (з верасня 1998 г.), асістэнт Нікіцін А.В. (з верасня 1999 г.), асістэнт Вельянiнава Л.А. (з верасня 2000 г.), асістэнт Ярмоленка І.М. (са студзеня 2001 г.), асістэнт Мельнікава М.М. (з верасня 2001 г.), к.т.н., ст. выкладчык Лодня В.А. (з верасня 2001 г.), асістэнт Грабусава А.А. (з лютага 2003 г.), асістэнт Бiрылла Н.С. (з ліпеня 2003 г.), асістэнт Зуева Л.М. (з лістапада 2005 г.), асістэнт Якаўцава А.І. (са жніўня 2008 г.), асістэнт Лабанаў А.В. (з верасня 2007 г.), асістэнт Бабіч Т.В. (з верасня 2007 г.), к.т.н., асістэнт Кісялеўскі О.С. (з лютага 2008 г.), Кухараў Л.П. (з лютага 2011 г.).
З верасня 2009 г. кафедру ўзначальвае к.т.н., дацэнт Лодня В.А.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter