ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ

Падзеі

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
19
20
21
22
25
28
30

Навіны



Перамога на VII міжнароднай моладзевай канферэнцыі I-Customs: «Міжнародны бізнес, інавацыі і мытнае рэгуляванне»


21 траўня 2020 года ўпершыню ў анлайн фармаце адбылася VII міжнародная моладзевая канферэнцыя I-Customs: «Міжнародны бізнес, інавацыі і мытнае рэгуляванне» (VII International I-Customs Conference, St. Petersburg, Russia)!

1

Тэма канферэнцыі 2020 года: «Customs fostering Sustainability» (роля мытні ва ўстойлівым развіцці).

Ва ўмовах каранціну трансляцыя канферэнцыі праходзіла на YouTube, дзе гледачы маглі пакідаць свае пытанні ўдзельнікам з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Македоніі, Кітая, Узбекістана і Кеніі, якія выйгралі адборачныя этапы ў сваіх дзяржавах.

23 дакладчыка прадставілі свае даследаванні па пытаннях міжнароднага гандлю, мытнага рэгулявання і інавацый. Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» Ганна Мануілава (ГТ-31) і Марыя Коршунава (ГТ-21), якія занялі 1 і 2 месцы, адпаведна па выніках рэспубліканскага конкурсу I-Customs.by, выступілі з дакладамі

2

Мэта канферэнцыі: аб’яднаць студэнтаў, якія вывучаюць праблемы міжнароднага гандлю і мытнай справы розных краінаў, у супольнасць будучых прафесіяналаў. Супольнасць, якая гатова да актыўных дыскусій, удзелу ў навуковых даследаваннях, практычнай працы на аснове міжнароднага досведу.

Канферэнцыя з’яўляецца афіцыйным адборачным турам моладзевага форуму канферэнцыі PICARD Сусветнай мытнай арганізацыі (WCO PICARD Youth Forum). Міжнароднае журы выбрала 10 найлепшых дакладаў, якія рэкамендаваныя да ўдзелу ў канферэнцыі PICARD (пройдзе ў лістападзе 2020 года).

Па выніках адбору першае месца ў спісе пераможцаў заняла Мануілава Ганна!

4

Коршунава Марыя, якая ўпершыню ўзяла ўдзел у канферэнцыі міжнароднага ўзроўню і вывучае англійскую мову непоўныя два гады, па суме набраных балаў заняла дванаццатае месца.

3

6

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter

БелДУТ на Дошцы гонару

2024

80 god 

Фотагалерэя