Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ўзяў удзел у канферэнцыі «Бяспека пасажырскіх перавозак», якая прайшла 2 кастрычніка 2019 года ў рамках Беларускага транспартнага тыдня.
БелДУТ узнагароджаны Дыпломам 1-й ступені ў намінацыі «Высокая культура выдання навучальных кніг» на V Міжнародным конкурсе выданняў для адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па узбуйненай групе спецыяльнасцей і напрамкаў падрыхтоўкі «Тэхніка і тэхналогіі наземнага транспарту» «Універсітэцкая кніга-2019».
Выйшаў 1-ы нумар навукова-практычнага часопіса «Веснік БелГУТа: Навука і транспарт» за 2019 год.
З 23 па 27 верасня 2019 года ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў, іх намеснікаў і рэзерву на вылучэнне на тэму «Кіраванне персаналам».
1 кастрычніка 2019 года прадстаўнікі нашага ўніверсітэта наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гомельскі гарадскі міжшкольны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі», дзе сустрэліся з навучэнцамі 11-х класаў.
У канцы верасня адбылася апошняе мерапрыемства Тыдня беларускай мовы, на якім студэнты чыталі вершы і сачыненні-эсэ пра сваю малую радзіму. Асобай увагі заслугоўваюць работы студэнтаў: Старчавога А. (ЭМ-21), Міхлюка Я. (ЭТ-21), Паўлюкова У. (ЭМ-21), Шабовіча (ВУД-31), Баброўніка (ВСМ-31), Кукішавай К., Фраловай А. (ГТ-21), Каратыша І., Паддзенежнага Г., Сыч В. (СП-31), Малашанка А. (СА-31), Варанцова І. (МС-31), Малажаўскага В. (МО-11).
23-28 верасня 2019 года ў БелДУТ прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. У рамках Тыдня прайшлі матчавыя сустрэчы каманд па гульнявых відах спорту сярод юнакоў і дзяўчат: па баскетболе, валейболе, міні-футболе.
26 верасня 2019 года ў жыцці навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г.Гомеля ім. Д. М. Пенязькова» адбылася падзея, якой былі ўганараваныя некалькі хлопцаў, – яны прынеслі ўрачыстае абяцанне вернасці Радзіме і прынялі пасвячэнне ў кадэты.
У верасні 2019 года кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» споўнілася 65 гадоў.
Наш універсітэт адзначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргеем Каспяровічам у выніках уступнай кампаніі-2019 як ВНУ, пры паступленні ў які патрабаваліся высокія балы для залічэння на дзённую форму пры прыёме на платнай аснове на спецыяльнасць «Мытная справа».