У мэтах удасканалення прафесійных навыкаў па тэхнічнай спецыяльнай падрыхтоўцы курсантаў ваенна-транспартнага факультэта 15 лютага 2020 года праводзілася алімпіяда "3D-мадэляванне інжынерных сістэм».

У рамках прафесійна-арыентацыйнай працы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 15 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» быў праведзены чарговы Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта.

Трыццаць адзін год як адгрымелі апошнія залпы гармат і ляск гусеніц баявых машын пяхоты, што адвозяць байцоў за раку... Афганістан стаў часткай жыцця многіх хлопцаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у гэтай краіне.

У мэтах удасканалення вучэбна-матэрыяльнай базы лабараторыі «Кіраванне рухам імя прафесара І. Р. Ціхамірава» і навучання курсантаў і студэнтаў на факультэце «Кіраванне працэсамі перавозак» па прапанове прарэктара па навуковай рабоце Аляксандра Аляксандравіча Ерафеева ў межах ваенна-навуковага гуртка мадэлявання курсантам 3-га курса ваенна-транспартнага факультэта Максімам Зязюліным была выраблена дзеючая мадэль электрацягніка ЭПр «Stadler». У вырабе Максім выкарыстаў металічныя дэталі і механізмы, якія адпрацавалі свой тэрмін.

Закаханыя адзначаюць самае рамантычнае свята ў годзе. Менавіта ў Дзень святога Валянціна часцей, чым звычайна, робяцца доўгачаканыя прапановы і гучаць галоўныя прызнанні.

Студэнткі групы ПА-21 БелДУТ Зенковец Дар'я, Зайцава Кацярына і Локтыш Дар'я сталі пераможцамі ў адкрытым рэспубліканскім конкурсе на распрацоўку талісмана IX Чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ 2020 года са сваёй працай «Янот Вiрнiк».

У перыяд з 6 па 10 лютага 2020 года на базе спартыўнага комплексу БелДУТ прайшла спартакіяда воінскіх часцяў і арганізацый Гомельскага гарнізона, прысвечаная Дню Абаронцаў Айчыны і 102-й гадавіне Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У спартакіядзе ўзялі ўдзел 6 каманд. 

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь з 3 па 7 лютага 2020 года прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў, іх намеснікаў і рэзерву на вылучэнне на тэму «Упраўленне персаналам».

Навуковая дзейнасць – гэта вядучая сіла прагрэсу ва ўсіх сферах жыцця, а навуковыя дасягненні з'яўляюцца прадметам гонару, паказчыкам найвышэйшага патэнцыялу народа, важным фактарам нацыянальнай бяспекі. Навука заўсёды з'яўлялася магутным комплексам даследаванняў і тэхналогій.

Традыцыйнымі сталі сустрэчы супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта з навучэнцамі выпускных класаў у межах прафарыентацыйнай работы. 6-7 лютага аб нашым транспартным універсітэце навучэнцам установаў адукацыі г. Мазыра распавёў вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч.