За дасягнутыя поспехі ў вучобе, заслугі ў навукова-даследчай працы і актыўны ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах студэнтцы спецыяльнасці «Мытная справа» Букаўнёвай Надзеі пры ўручэнні дыплома аб заканчэнні вучобы была аб'яўлена Падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Працягваецца прыём дакументаў на II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту». Падача дакументаў – да 05.07.2020 у аўдыторыі 134 (выхадны 3 ліпеня).

З 24 па 26 чэрвеня 2020 года выкладчыкі кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» узялі ўдзел у II Міжнароднай МСФС анлайн-канферэнцыі.

У нашым універсітэце склалася вельмі добрая традыцыя: наш сталы спонсар усіх культурна-масавых мерапрыемстваў ТАА «Белпрадукт» (генеральны дырэктар – выпускнік БелДУТ Хлыпаўка Аляксандр Леанідавіч) адзначае студэнтаў, выпускнікоў і магістрантаў універсітэта, якія на працягу ўсёй вучобы вядуць актыўнае творчае студэнцкае жыццё. І гэты год - не выключэнне.

27 чэрвеня 2020 года ў адміністрацыйным комплексе «Пераможцаў 14» у Мінску адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў, на які запрашэнні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі атрымалі і студэнты БелДУТ: Надзея Кузняцова (ФЭБТ), Анастасія Брацікава (БФ), Кірыл Радкевіч (ВТФ), Мадэст Валынцэвіч (ЭТ).

Адным з лепшых выпускнікоў 2020 года ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», якія атрымалі вышэйшую адукацыю I і II ступеняў, 23 чэрвеня 2020 года былi ўручаны Дыпломы I і II ступеняў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»:

20 чэрвеня 2020 года ў жыцці выпускнікоў ваенна-транспартнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» надышоў той момант, якога яны чакалі з нецярпеннем пяць гадоў - атрыманне доўгачаканых афіцэрскіх пагонаў. Але, азірнуўшыся назад, здаецца, што праляцелі яны за адно імгненне…

19 чэрвеня 2020 года БелДУТ з рабочым візітам наведала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс Вольга Іванаўна.

Цяжка пераацаніць ролю і значэнне студэнцкіх будатрадаў ў моладзевым асяроддзі. Гэта адначасова і сталенне, і выхаванне, і прафесійная падрыхтоўка, і камунікатыўная, а таксама вытворчая практыкі, і шмат што іншае.

Штогод напярэдадні заканчэння навучальнага года ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь самыя таленавітыя студэнты Гомельшчыны ўшаноўваюцца  прэміяй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.