АС  «Графіст» складаецца з наступных падсістэм:

  • «Цягавыя разлікі», на падставе якой прымаюцца значэнні перагонных часоў ходу, а таксама часы разгону і запавольвання розных катэгорый цягнікоў;
  • «Інтэрвал», якая дазваляе разлічваць станцыйныя інтэрвалы для двухшляховых і аднашляховых участкаў і розных спалучэнняў цягнікоў;
  • «Графік руху цягнікоў», асноўны інструмент для пабудовы нарматыўнага і варыянтных графікаў руху цягнікоў;
  • «Паказчыкі ГРЦ», якая дазваляе разлічваць паказчыкі распрацаванага графіка і фармаваць суправаджальныя дакументы.

Праграмны комплекс выкарыстоўваецца пры пабудове і карэкціроўцы нарматыўных графікаў руху цягнікоў, распрацоўцы варыянтных графікаў руху, фармаванні службовага раскладу, ацэнцы варыянтаў прасоўвання цягнікапатокаў. Аўтаматызацыя працэсу распрацоўкі і карэкціроўкі нарматыўнага ГРЦ дае магчымасць вар’іраваць станцыі абгону і скрыжавання, выконваць пракладку нітак графіка з улікам розных узроўняў прыярытэту цягнікоў, структуры цягнікапотока і ўвядзенні абмежаванняў па хуткасці і масе цягнікоў.

foto01

АС «Графіст» дазволіла аўтаматызаваць дзейнасць аддзела  «Распрацоўкі графікаў руху цягнікоў і арганізацыі вокнаў» ЦКП. Акрамя таго, дадзеная сістэма выкарыстоўваецца інжынернымі работнікамі аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter