Аўтаматызаваная сістэма арганізацыі вагонапатокаў (АСАВ) з’яўляецца складовай часткай комплексу інфармацыйнага забеспячэння перавозачнага працэсу, які распрацоўваецца на Беларускай чыгунцы. Стварэнне АСАВ накіравана на забеспячэнне эфектыўнасці транспартнай дзейнасці перавозчыкаў, аператараў інфраструктуры, аператараў рухомага саставу і іншых удзельнікаў перавозачнага працэсу, непасрэдна датычных да арганізацыі вагонапатокаў у грузавыя цягнікі на розных этапах перавозкі. АСАВ ўключае наступныя аўтаматызаваныя падсістэмы, якія ўжо існуюць або яшчэ распрацоўваюцца на Беларускай чыгунцы:

  • Фармаванне разліковых вагонапатокаў на палігоне чыгункі (АС «Дынамічная карта» ўкаранена ў 2009 г.);
  • Інфармацыйнае забеспячэнне задач плана фармавання чыгункі (АС «Ведамасць ПФ» ўкаранена ў 2016 г.);
  • План фармавання спецыялізаваных маршрутаў (у плане распрацоўкі);
  • План фармавания грузавых цягнікоў на разліковых напрамках дарогі (у плане распрацоўкі);
  • План фармавання мясцовых цягнікоў у раёнах мясцовай работы (у плане распрацоўкі);
  • Аналіз плана фармавання грузавых цягнікоў (у плане распрацоўкі).

 

АС «Ведамасць ПФ»

f20

Прызначэнне АС «Ведамасць ПФ»:

  • захоўванне дадзеных аб тэхнічных сродках станцыі па стане на момант уводу новага плана фармавання;
  • захоўванне дзеючага плана фармавання грузавых цягнікоў па станцыі;
  • вызначэнне разліковых нарматываў плана фармавання;
  • разлік асноўных паказчыкаў выканання дзеючага плана фармавання грузавых цягнікоў і эксплуатацыйнай работы станцыі;
  • разлік і аналіз цягнікапатока,  што апрацоўваецца на станцыі па відах зносінаў.

 

Аўтаматызаваная сістэма «Дынамічная карта»

АС «Дынамічная карта» прызначана для вырашэння наступных задач:

  • атрыманне і апрацоўка дадзеных з ІАС ПКРГП аб выкананых і планавых вагонапатоках, дадзеных аб вагонапатоку з парушэннямі плана фармавання і (або) маршруце руху;
  • размеркаванне выкананых і планавых вагонапатокаў на чыгуначнай сетцы з улікам прывязкі карэспандэнцый вагонапатока да прызначэнняў тэхнічных станцый з улікам адзінай сеткавай разметкі;
  • агрэгавання выкананых (з улікам вагонаў з парушэннямі маршруту руху і плана фармавання) і планавых вагонапатокаў па ўстаноўленых прыкметах;

f21

  • разлік аб’ёмаў вагонапатоку па выдзеленых чыгуначных кірунках Беларускай чыгункі (з улікам вагонаў з парушэннямі маршруту руху і (або) плана фармавання на Беларускай чыгунцы);
  • дынамічнае мадэляванне праследавання вагонапатока на палігоне сеткі з улікам плануемых аб’ёмаў перавозачнай работы;
  • ацэнка размеркавання нагрузкі на тэхнічныя станцы;
  • фармаванне дынамічных карт груза - і вагонапатокаў на палігоне сеткі Беларускай чыгункі (з графічным адлюстраваннем);
  • вызначэнне і аналіз вагонапатокаў з парушэннямі маршруту руху і (або) плана фармавання.

f22

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter