За апошнія 15 гадоў НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам» і кафедрай «Кіраванне эксплуатацыйнай працай і ахова працы» распрацаваны комплекс дзяржаўных стандартаў і стандартаў арганізацый. Найбольш значнымі з іх з'яўляюцца:
1. СТП 15.114-2018 Парадак распрацоўкі графіка руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы
Стандарт вызначае сістэму распрацоўкі нарматыўнага графіка руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы. Стандарт усталёўвае парадак і паслядоўнасць пракладкі цягнікоў, спосабы адлюстравання працэсу руху цягнікоў на графіку, патрабаванні да арганізацыі цягавага абслугоўвання цягнікоў у мэтах рэалізацыі нарматыўнага графіка руху цягнікоў, патрабаванні да нарматываў, зыходных дадзеных для распрацоўкі графіка руху цягнікоў і да вынікаў складання графіка.
2. СТП БЧ 20.341-2016 Парадак абслугоўвання пасажыраў у цягніках (вагонах) Беларускай чыгункі
Стандарт усталёўвае патрабаванні да абслугоўвання пасажыраў у цягніках розных відаў зносінаў і тыпах вагонаў, захаванне якіх неабходна для забеспячэння ўсталяваных умоваў паездкі пасажыраў, якасці абслугоўвання пасажыраў і паслуг, якія прадастаўляюцца ім у цягніках (вагонах) Беларускай чыгункі.
3. СТП БЧ 15.282-2014 Тыпавая тэхналагічная карта эксплуатацыйнай работы прамежкавай станцыі Беларускай чыгункі
Стандарт усталёўвае патрабаванні да тэхналагічнай карты эксплуатацыйнай работы прамежкавай станцыі Беларускай чыгункі па: складу і зместу тэхналагічнай карты станцыі; сумяшчэнню аперацый, іх паточнасці ва ўсіх раёнах станцыі, бесперапыннасці апрацоўкі цягнікоў і вагонаў, найбольш рацыянальных маршрутах руху: цягнікоў, манеўровых саставаў, лакаматываў у межах прамежкавай чыгуначнай станцыі, якія забяспечваюць мінімальны прастой ў чаканні выканання аперацый (міжаперацыйных перапынкаў); узаемадзеянню станцыі з сумежнымі падраздзяленнямі лінейнага ўзроўню Беларускай чыгункі, а таксама з прымыкаючымі да станцыі пад'язнымі шляхамі; разліку нарматываў эксплуатацыйнай дзейнасці.
4. СТП БЧ 15.274-2013 Тыпавы тэхналагічны працэс працы Цэнтра кіравання мясцовай работай аддзела перавозак аддзялення Беларускай чыгункі
Дадзены стандарт арганізацыі вызначае патрабаванні да тэхналагічнага працэсу працы Цэнтра кіравання мясцовай работай аддзела перавозак аддзялення Беларускай чыгунк.
5. СТБ 2220-2011 Перавозкі пасажырскія цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній. Агульныя патрабаванні
Стандарт усталёўвае агульныя патрабаванні да арганізацыі перавозак пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній у частцы: класіфікацыі цягнікоў міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній; агульных патрабаванняў да інфраструктуры, рухомага саставу і персаналу; патрабаванняў да абсталявання рухомага саставу і паслуг, якія прадастаўляюцца пасажырам у цягніках міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній.
6. СТП 09150.15.075-2008 Парадак планавання, арганізацыі прадастаўлення і выкарыстання «вокнаў» для рамонтных і будаўніча-мантажных работ на Беларускай чыгунцы
7. СТП 09150.15.073-2008 Парадак планавання цягніковай і грузавой работы Беларускай чыгункі, складання і кантролю за выкананнем сутачных і зменных планаў дзейнасці аддзяленняў і станцый
8. СТП 09150.20.039-2006 Тыпавы тэхналагічны працэс працы вакзала
Дадзены стандарт вызначае сістэму арганізацыі абслугоўвання пасажыраў на вакзалах Беларускай чыгункі, прызначаны для кіраўнікоў вакзала і ўсталёўвае: склад і змест тэхналагічнага працэсу працы вакзала; паслядоўнасць выканання аперацый па абслугоўванні пасажыраў; арганізацыю і тэхналогію працы асноўных падраздзяленняў вакзала. Палажэнні, усталяваныя стандартам, прызначаныя для ўжывання на вакзалах, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі.