Сістэма падтрымкі рашэнняў  «Тэхнічнае нармаванне эксплуатацыйнай работы дарогі»  (сумесна з СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» IBA)

СПР ТНЭРД представляет собой систему принятия решений при разработке плановых норм работы дороги на среднесрочный период (месяц и менее), с увязкой плановых норм с ситуацией, сложившейся на БЧ.

Сістэма тэхнічнага нармавання паказчыкаў эксплуатацыйнай работы Беларускай чыгункі (далей – БЧ) распрацоўваецца ва ўмовах функцыянавання цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП) і прызначана для правядзення разлікаў па планаванні тэхнічна абгрунтаваных эксплуатацыйных нормаў працы дарогі і яе структурных падраздзяленняў на кароткатэрміновы перыяд (месяц) шляха:

  • рэалізацыі сучасных прынцыпаў кіравання перавозачнай дзейнасцю на палігоне дарогі на падставе інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі функцый інфармацыйнага забеспячэння кіравання і прыняцця рашэнняў;
  • дасягнення новага якаснага ўзроўню кіравання аб’ектамі чыгункі за кошт ужывання прагрэсіўных методык і практыкі працы ў сучасных эканамічных умовах;
  • аптымізацыі тэхналогіі перавозачнага працэсу за кошт павышэння інфарматыўнасці яго складнікаў;
  • узмацнення функцый ўзаемадзеяння работнікаў службаў і падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні перавозак;
  • аптымальнага кіравання вытворчымі рэсурсамі;
  • мінімізацыі неэфектыўных і неабгрунтаваных выдаткаў у сферы арганізацыі перавозак.

foto04

Распрацоўка і рэалізацыя сістэмы тэхнічнага нармавання прадугледжвае рашэнне наступных асноўных задач:

  • забеспячэнне плана перавозак грузаў увогуле і па кожнаму планаванаму грузу;
  • інтэнсіўнае выкарыстанне транспартных сродкаў;
  • павышэнне эфектыўнасці рэгулявання вагонных паркаў па родзе, уласнікам і прыналежнасці рухомага саставу паміж аддзяленнямі дарогі і вылучанымі станцыямі ў залежнасці ад грузаў, што перавозяцца і максімальнага выкарыстання грузападымальнасці і ёмістасці вагонаў;
  • рацыянальнае размеркаванне парку парожніх вагонаў паміж аддзяленнямі і станцыямі для забеспячэння плана пагрузкі грузаў з улікам прыналежнасці вагонаў дзяржавам-уласнікам;
  • выбар напрамку руху гружанага вагонопотоку і парожняга вагонопотоку з улікам прыналежнасці вагонаў розным уласнікам;
  • усталяванне нормаў эксплуатуемага парку лакаматываў па дарозе, НАЧ і асноўным дэпо па ліку і серыям у адпаведнасці з планавымі аб’ёмамі работы і нормамі масы цягнікоў;
  • усталяванне патрэбы ў паліве і электраэнергіі па кожным дэпо, аддзяленню і дарозе ўвогуле ў залежнасці ад планавага грузаабароту і расходу паліва на вымяральнік;
  • вызначэнне памераў цягнікапатокаў і вагонапатокаў для распрацоўкі і карэкціроўкі графіка руху і плана фармавання цягнікоў;
  • аналіз выканання тэхнічных нормаў падраздзяленнямі чыгункі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter