Канцэпцыя і праграма развіцця гаспадаркі перавозак Беларускай чыгункі на 2016-2020 гг.:
- павышэнне якасці перавозачнага працэсу ў адпаведнасці з патрэбамі ў перавозках грузаў, пасажыраў і патрабаваннямі транспартнага рынку;
- рэалізацыя новых падыходаў комплекснага ўзаемадзеяння пры арганізацыі перавозачнага працэсу на рынку транспартных паслуг Рэспублікі Беларусь, ЕАЭС і фармаванне перспектыўнай сістэмы кіравання перавозачным працэсам на інфраструктуры чыгункі, у тым ліку ва ўмовах ЕАЭС;
- эфектыўная арганізацыя перавозачнага працэсу ў межах рэалізацыі міжнародных праектаў транзітнага пропуску паскораных грузавых цягнікоў, тэхнічных і адпраўніцкіх маршрутаў, у тым ліку кантэйнерных цягнікоў;
- павышэнне прадукцыйнасці працы, зніжэнне рэсурсаёмістасці тэхналагічных працэсаў на чыгуначных станцыях і ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогій пропуску цягнікоў на ўчастках інфраструктуры;
- рэалізацыя сацыяльна-арыентаваных тэхналогій арганізацыі перавозачнага працэсу на Беларускай чыгунцы, накіраваных на забеспячэнне новага ўзроўню бяспекі руху, павышэнне аховы працы і развіццё сістэмы павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў;
- мадэрнізацыя і развіццё гаспадаркі перавозак павінна насіць інавацыйны характар і адпавядаць агульным тэндэнцыям развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь;
- гаспадарка перавозак, якая эфектыўна функцыянуе, з'яўляецца абавязковым элементам забеспячэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь як з іншымі відамі транспарту, так і з іншымі ўдзельнікамі чыгуначных перавозак;
- павышэнне эфектыўнасці гаспадаркі перавозак дасягаецца як за кошт укаранення інавацыйных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў развіцця, так і за кошт удасканалення структуры кіравання перавозачных працэсам;
- павышэнне ўзроўню бяспекі перавозачнага працэсу з'яўляецца важным дзяржаўным прыярытэтам развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter