Комплекс работ па развіцці сістэмы камісійных аглядаў станцый Беларускай чыгункі:
- Распрацоўка СТП «Парадак правядзення камісійных месячных аглядаў на станцыях Беларускай чыгункі», якая прадугледжвае стандартызацыю працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі БЧ і іншых нарматыўных дакументаў у сферы ўтрымання тэхнічных прылад інфраструктуры станцый і ўніфікацыю патрабаванняў да правядзення камісійных аглядаў;
- Распрацоўка метадычнага дапаможнікі па правядзенні камісійных аглядаў станцыйнай гаспадаркі і квартальных камісійных аглядаў шляхоў неагульнага карыстання, накіраваная на забеспячэнне ўдзельнікаў камісійных аглядаў наглядным метадычным матэрыялам з мэтай павышэння якасці правядзення аглядаў;
- Распрацоўка Тэхналагічных і тэхнічных патрабаванняў па аўтаматызацыі працэсаў афармлення вынікаў камісійных аглядаў, вызначэння мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых няспраўнасцяў і кантролю за іх выкананнем;
- Распрацоўка Аўтаматызаванай сістэмы «Камісійны месячны агляд» (АС КМА) у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі.
Стварэнне АС «КМА» з'яўляецца часткай комплексу работ па ўдасканаленні працэсаў маніторынгу і аналізу стану прыладаў інфраструктуры Беларускай чыгункі. Праца накіравана на развіццё АС КБР, якая выкарыстоўваецца на дарозе, у частцы кантролю і аналізу надзейнасці прылад інфраструктуры станцый БЧ.
Аператыўнае планаванне цягніковай і грузавой работы мае ключавую ролю ў кіраванні перавозачным працэсам і скіравана на арганізацыю выканання плана перавозак і тэхнічнага плана эксплуатацыйнай работы падраздзяленнямі чыгункі з улікам аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца на планавы перыяд на БЧ і сумежных чыгуначных адміністрацыях.
В СТП БЧ 15.073-2017 «Парадак аператыўнага планавання цягніковай і грузавой работы Беларускай чыгункі, складання і кантролю за выкананнем сутачных і зменных планаў дзейнасці аддзяленняў дарогі і станцый» рэалізаваны інавацыі:
- пабудова скразной працэдуры аператыўнага планавання ў выглядзе працэсна-арыентаванай тэхналогіі ў адпаведнасці з падыходамі сучасных СМЯ;
- уключэнне новых аб’ектаў і задач аператыўнага планавання, якія адпавядаюць структуры ўдзельнікаў рынку транспартных паслуг;
- выкарыстанне ў аператыўным планаванні інфармацыйных сістэм БЧ.