Аўтаматызаваны разлік наяўнай прапускной здольнасці элементаў чыгуначнай станцыі
Для ацэнкі перавозачнай магутнасці і бяспекі міжнародных транспартных калідораў Беларускай чыгунцы неабходна ведаць прапускную здольнасць чыгуначнай інфраструктуры, якая у значнай ступені вызначаецца магчымасцямі чыгуначных станцый па пропуску і перапрацоўцы цягнікоў.
Вызначэнне прапускной здольнасці чыгуначных станцый – складаная і працаёмкая частка разліку наяўнай прапускной здольнасці чыгункі.
Па замове Беларускай чыгункі НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам» распрацавала АПМ «Прапускная здольнасць чыгуначнай станцыі», які прыняты ў 2013 годзе ў прамысловую эксплуатацыю істаляваны на 45 чыгуначных станцыях.
Асноўныя пытанні, якія былі вырашаны ў ходзе выкананне працы:
- распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку прапускной здольнасці стрэлкавых гарлавінаў;
- распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку прапускной здольнасці шляхоў і паркаў;
- распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку перапрацоўчай здольнасці сартавальных прылад;
- стварэнне зразумелага інтэрактыўнага інтэрфейсу праграмы;
- распрацоўка выходных формаў для прадстаўлення вынікаў разліку ў электронным і друкаваным выглядзе.
Алгарытмы разліку прапускной здольнасці элементаў станцыі распрацаваны на падставе Метадычных рэкамендацый па разліку прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных збудаванняў і прылад.
Алгарытмы разліку прапускной здольнасці элементаў станцыі распрацаваны на падставе Метадычных рэкамендацый па разліку прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных збудаванняў і прылад».
Пасля выбару чыгуначнай станцыі, якая зацікавіла, на экран выводзіцца схема станцыі, падзеленая на элементы: стрэлкавыя гарлавіны, паркі, сартавальныя прылады. Кожны з элементаў інтэрактыўны. Вынікі разлікаў прапускной здольнасці элементаў станцыі магчыма экспартаваць у рэдактар Microsoft Word, і раздрукаваць у выглядзе аформленага дакумента з дыяграмамі, зыходнымі дадзенымі і вынікамі.
Праграма дазваляе мадэляваць розныя варыянты змены тэхналагічных часоў займання стрэлкавай гарлавіны, парку, сартавальнай прылады чыгуначнай станцыі і ацаніць прапускную здольнасць і яе рэзерв. Праграмны прадукт дае магчымасць аператару ўносіць змены ў схему станцыі і пасля гэтага выканаць разлік прапускной здольнасці змененай схемы элемента станцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter