Канцэпцыя і Праграма перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам да 2020 года:
- павышэнне хуткасцяў перавозкі і якасці паслуг, якія аказваюцца пасажырам;
- развіццё online сэрвісаў рэалізацыі транспартных паслуг і адпаведнай інфармацыйнай прасторы;
- удасканаленне арганізацыйнай схемы перавозак з улікам укаранення сучаснага маторвагоннага рухомага саставу на асноўных пасажыраўтваральных маршрутах;
- павышэнне даступнасці для насельніцтва паслуг чыгуначнага транспарту агульнага карыстання;
- узмацненне транспартных сувязяў паміж рэгіёнамі і дзяржавамі;
- павышэнне якасці пасажырскіх перавозак і прапанова новых паслуг у адпаведнасці з патрэбамі насельніцтва;
- стварэнне новых і ўдасканаленне дзеючых тэхналогій перавозак пасажыраў;
- зніжэнне сукупных транспартных выдаткаў, у тым ліку за кошт павышэння эфектыўнасці арганізацыі пасажырскіх перавозак;
- ужыванне інавацыйных падыходаў і тэхналогій у арганізацыі руху пасажырскіх цягнікоў;
- абнаўленне рухомага складу для ажыццяўлення пасажырскіх перавозак;
- удасканаленне спосабаў рэалізацыі транспартных паслуг, развіццё сістэмы інфармацыйнага забеспячэння пасажыраў і інфармацыйна-аналітычных сістэм кіравання пасажырскімі перавозкамі;
- развіццё аб'ектаў пасажырскай інфраструктуры;
- удасканаленне працы вакзальных комплексаў;
- удасканаленне дзяржаўнага рэгулявання пасажырскіх перавозак.